Віктар Бабарыка падаў у ЦВК заяву аб парушэннях выбарчага заканадаўства


Ён патрабуе вынесці Лукашэнку папярэджанне.

Віктар Бабарыка 1 чэрвеня падаў у Цэнтрвыбаркам зварот, у якім прадстаўленыя факты аб парушэннях заканадаўства. Аб гэтым ён паведаміў на сваёй інтэрнэт-старонцы. У тэксце звароту выказаныя важныя цытаты з дзейнага заканадаўства і ўжо зафіксаваныя парушэнні.

Асаблівую ўвагу ён надаў выказванням дзейнага кіраўніка краіны Аляксандра Лукашэнкі. У тэксце звароту Бабарыка прыводзіць цытаты, якія можна трактаваць як абраза і паклёп у дачыненні да кандыдата. Бабарыка прыгадвае заявы Лукашэнкі датычна аб «дзе Бабарыка будзе працаваць», «у нас Канстытуцыя не пад жанчыну» і зацверджанні, што Бабарыка фінансуецца замежным капіталам.

Hавiны
Лукашэнка назваў Ціханоўскага «шалудзівым», а пра Цапкалу сказаў, што ёсць на яго кампрамат
2020.05.29 19:52

«Улічваючы вышэйпададзенае, мяркую, што на падставе фактаў, апісаных у п.2 дадзенага звароту, Лукашэнку А.Р. мусіць быць вынесенае папярэджанне згодна з арт. 47 ВК РБ [»Абмежаванні падчас выбарчай кампаніі – Belsat.eu]», – напісана ў звароце.

Бабарыка патрабуе даць яму магчымасць абвергнуць паклёп ва ўсіх сродках масавай інфармацыі і па ўсіх каналах, праз якія былі распаўсюджаныя «ганебныя звесткі». Ён заклікае не маўчаць, але казаць аб фактах парушэння выбарчага заканадаўства.

«Я хачу, каб тыя, хто падзяляе гэтыя прынцыпы далучыліся да нас. І, як мы ўжо апублікавалі інфармацыю, [мы] акажам поўнае падтрыманне такім людзям», – кажа Віктар Бабарыка.

ВІДЭА
Бабарыка пра затрыманне Ціханоўскага: Гэта была правакацыя
2020.05.30 16:45

Тэкст заявы апублікаваны на старонцы патэнцыйнага кандыдата.

Раней 31 траўня Бабарыка апублікаваў дэкларацыю аб сумленных выбарах, у якой падсумаваў асноўныя прынцыпы, згодна з якімі мусіць адбывацца прэзідэнцкая кампанія.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў