Венедыктаў: Задачы ў Мезенцава тыя ж, што і ў Бабіча


З новым амбасадарам Расеі ў Беларусі Дзмітрыем Мезенцавым, які заменіць на гэтай пасадзе Міхаіла Бабіча, у дачыненнях дзвюх краін зменіцца толькі стылістыка, а задачы застануцца тымі самымі. Пра гэта ў эфіры «Эхо Москвы» заявіў галоўны рэдактар радыёстанцыі Алексей Венедыктаў.

Меркаванні
Развітанне з «гаўляйтэрам» і новая місія Бабіча
2019.05.07 13:35

Паводле яго, гэтыя задачы былі вызначаныя яшчэ некалькі гадоў таму – паглыбленне інтэграцыйных працэсаў з мэтай пераўтварэння Беларусі ды Расеі ў адзіную эканамічную, палітычную ды адміністрацыйную прастору.

«Дзмітрый Мезенцаў, маецца на ўвазе новы амбасадар у Менску, – чалавек вельмі асцярожны. Уважлівы. Дыпламатычны. Але мэты, якія яму ставіў і ставіць Уладзімір Пуцін – нічым не адрозніваюцца ад тых мэт, якія былі пастаўлены яго папярэдніку Міхаілу Бабіч. Гэта інтэграцыя Расеі і Беларусі», – сказаў Аляксей Венедыктаў.

Hавiны
Амбасада Расеі: за хабар у Беларусі затрыманыя трое расейцаў
2019.05.07 17:35

На яго думку, адхіленне Міхаіл Бабіча было звязанае з арыштам намеснікам старшыні дзяржсакратара Савету бяспекі Беларусі і былога кіраўніка аховы Аляксандра Лукашэнкі Андрэя Уцюрына.

«Андрэй Уцюрын быў візаві пасла Бабіча. Цалкам законна, будучы намеснікам дзяржсакратара Савету Бяспекі ён меў сувязі з расейскім амбасадарам і, мабыць, чагосьці такое казалі, што было пакладзена на стол кіраўніку Беларусі, што ён і прад’явіў Пуціну», – лічыць галоўны рэдактар «Эха Москвы».

Алексей Венедыктаў мяркуе, што гэтым арыштам Менск хацеў паказаць Маскве, «мы ўсё ведаем, мы вас слухаем», а беларускім чыноўнікам – што нават блізкасць да Аляксандра Лукашэнкі «не ўратуе, калі вы будзеце з Расеяй вадзіцца».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў