Ватыканскія музеі з 1 чэрвеня выходзяць з каранціну


Ватыканскія музеі.
Фота: museivaticani.va

Ватыканскія музеі, закрытыя праз абмежаванні ў сувязі пандэміяй каронавіруса, рыхтуюцца аднавіць прыём наведнікаў. Пра гэта паведамляе Vatican News.

Як чакаецца, ватыканскія музеі, якія былі зачыненыя з 9 сакавіка, адновяць сваю працу з 1 чэрвеня. Пры гэтым будуць выконвацца ўсе неабходныя меры засцярогі.

Наведаць музеі будзе магчыма толькі па загадзя забраняваных квітках. Пры гэтым гадзіны працы музеяў павялічваюцца.

Hавiны
У свеце ад каронавіруса памерлі 338 тыс. чалавек
2020.05.23 07:33

Таксама ўзнаўляецца магчымасць наведванне папскай рэзідэнцыі Кастэль-Гандольфа і паездкі на экалагічных аўтобусах па садах Ватыкана.

18 траўня адкрыўся для наведнікаў галоўную святыню Ватыкану – сабор Святога Пятра. Ён быў зачынены для наведнікаў з 10 сакавіка.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў