ЦВК: Валерый Цапкала не набраў неабходную колькасць подпісаў


Пасля праверкі ў яго засталося толькі 75 тысячаў подпісаў, гаворыцца на афіцыйнай старонцы ЦВК.

Валерый Цапкала не будзе далей удзельнічаць у прэзідэнцкай гонцы. Паводле інфармацыі, апублікаванай сёння на старонцы ЦВК, пасля праверак у яго засталося толькі 75 тысячаў подпісаў. Агулам ён здаў 160 тысячаў – больш за палову яму не залічылі.

Валерый Цапкала на пікеце.
Фота: facebook.com/tsepkalo

Хто, паводле ЦВК, здолеў у выніку набраць неабходныя 100 тысячаў подпісаў?

  • Аляксандр Лукашэнка (1 939 572 подпісаў)
  • Віктар Бабарыка (165 744 подпісы)
  • Сяргей Чэрачэнь (143 109 подпісаў)
  • Ганна Канапацкая (146 588 подпісаў)
  • Андрэй Дзмітрыеў (106 841 подпіс)
  • Святлана Ціханоўская (104 757 подпісаў)

Цікава, што ў некаторых кандыдатаў пасля праверкі стала болей подпісаў. Так, Сяргей Чэрачэнь на сваёй старонцы паведамляў аб 106 тысячах сабраных подпісаў, аднак у выніку ў яго апынулася 143 109.

Падобная сітуацыя і ў Ганны Канапацкай: яна заяўляла, што сабрала 110 тысячаў подпісаў, але пасля праверкі ЦВК іх стала на 36 тысячаў болей.

У той жа час учора, 29 чэрвеня, масава не залічваліся подпісы, сабраныя за Віктара Бабарыку і Валерыя Цапкалу. Часам камісіі маглі забракаваць усе подпісы з некага раёну.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў