Вадзім Галыгін стаў намеснікам старшыні федэрацыі ММА


Вядомы комік, беларус, Вадзім Галыгін, стаў намеснікам старшыні федэрацыі ММА Беларусі (змяшаныя баявыя мастацтвы) па развіцці.

Вадзім Галыгін раней не адзін год працаваў у якасці ганаровага сябра ММА, а цяпер атрымаў афіцыйны статус.

«Спадзяюся, што будзем заўзець за нашых спартоўцаў, якія будуць выступаць у вышэйшых катэгорыях гэтых спаборніцтваў. Спадзяюся, што апраўдаю давер, які мне далі», – распавёў «Белсату» Вадзім Галыгін.

Змяшаныя баявыя мастацтва (MMA – ад англ. Mixed martial arts) – баявыя мастацтва (часта b[ няправільна называюць «баямі без правілаў»), якія ўяўляюць сабой спалучэнне мноства тэхнік, школ і напрамкаў адзінаборстваў. ММА з’яўляецца поўнакантактным боем з прымяненнем ударнай тэхнікі і барацьбы як у стойцы (клінч), так і на падлозе (партэр).

ВІДЭА
«Лезе ў трусы рука»: гурт «Ленінград» павіншаваў жанчын з 8 сакавіка на трасянцы. Кліп
2018.03.07 20:47

СК belsat.eu

Стужка навінаў