Ва Ульянаўску паламаўся «Superjet 100», пасажыраў перасадзілі ў «Airbus»


Чарговы інцыдэнт з самалётам «Sukhoi Superjet 100», які належыць кампаніі «Аэрафлот» адбыўся ва Ульянаўску. Рэйс у Маскву прыйшлося прыпыніць. Падчас вырульвання самалёту на ўзлётна-пасадачную паласу на хуткасці 55 кіламетраў у гадзіну спрацавала аварыйная сістэма, і экіпаж вырашыў прыпыніць узлёт. Пра гэта піша DW.COM

Пасля гэтага інцыдэнту ўсе пасажыры рэйсу адмовіліся ляцець на «Superjet 100». У выніку іх перасадзілі на «Airbus A320», які вылецеў у Маскву з затрымкай на трынаццаць гадзінаў.

Гэта ўжо не першы інцыдэнт з самалётамі «Superjet». 5 траўня «SSJ 100», які належыць кампаніі «Аэрафлот» загарэўся падчас аварыйнай пасадкі ў аэрапорце Шарамецьева. У выніку катастрофы загінуў 41 чалавек.

Расавіяцыя не знайшла падставаў для прыпынення палётаў лайнераў гэтага тыпу, аднак на працягу тыдня пасля катастрофы ў Шарамецьева колькасць рэйсаў «Superjet 100» «Аэрафлота» скарацілася на 14 адсоткаў. Улады пакуль гэта не каментуюць.

Абноўлена
Рэйс Масква-Менск, які мусіў выконваць Sukhoi Superjet, адклалі праз замену самалёта
2019.05.08 11:00

СК belsat.eu

Стужка навінаў