Ва Уладзівастоку распачалася сустрэча Пуціна і Кім Чэн Ына


Прэзідэнт Расеі Уладзімір Пуцін сустрэўся з лідарам КНДР Кім Чэн Ынам на тэрыторыі кампуса Далёкаўсходняга федэральнага ўніверсітэту, размешчанага на выспе Рускі, паведамляе агенцтва РИА Новости.

Перамовы на вышэйшым узроўні, як раней паведамілі ў Крамлі, працягнуцца каля чатырох гадзінаў. З гэтага часу на зносіны «тэт-а-тэт» паміж Пуціным і Кім Чэн Ынам адведзена каля гадзіны. Затым сустрэча працягнецца з удзелам дэлегацыяў абедзвюх краін.

Фота Валерый Мельнікаў / РИА Новости

Цэнтральным тэмамі перамоваў будзе рашэнне ядравай праблемы Карэйскай паўвыспы, а таксама перспектывы развіцця расейска-паўночнакарэйскіх стасункаў.

Пасля завяршэння перамоваў Пуцін адправіцца ў Кітай для ўдзелу ў форуме «Адзін пояс – адзін шлях». У сваю чаргу, лідар Паўночнай Карэі працягне знаходжанне ў Прыморскім краі, дзе ў яго запланаваны шэраг мерапрыемстваў.

Фота
«Ідэальны» дыктатар ўпершыню прыедзе ў Расею. ТОП-10 фактаў пра Кім Чэн Ына
2019.04.23 20:09

СК belsat.eu

Стужка навінаў