Ва Украіне знайшлі яшчэ адну вінтоўку, з якой расстрэльвалі Майдан


Пра гэта ў сябе ў «Facebookʼу» напісаў украінскі генпракурор Юрый Луцэнка.[/vc_column_text][vc_column_text]13718783_530873997111780_4422711263477303449_n[/vc_column_text][vc_column_text]Фота: facebook.com/LlutsenkoYuri

«Сёння сіламі Дэпартаменту расследаванняў Генпракуратуры Украіны адбыліся ператрусы ў датычных да вывазу з Кіева пасля крывавых расстрэлаў «Чорнай сотні» Беркуту і наступнага знішчэння іхнае зброі. Знойдзеныя часткі снайперскай вінтоўкі (якую ўся краіна бачыла ў руках забойцы пад Кастрычніцкім палацам) і аўтаматаў стане чарговым доказам на судовым працэсе», – напісаў Юрый Луцэнка.

Паводле ўкраінскага дэпутата Уладзіміра Арʼева, зброю знайшлі ў сажалцы Галасееўскім раёне ў Кіеве.[/vc_column_text][vc_column_text][/vc_column_text][vc_column_text]

Сёлета фрагменты 23-х адзінак зброі: аўтамата Калашнікава, снайперскіх вінтовак Драгунова і помпавых «Форт» знайшлі ў вадаёме і прыбярэжнай паласе за некалькі дзясяткаў кіламетраў ад Майдану незалежнасці. На дванаццаці стрэльбах ужо аднавілі ідэнтыфікацыйныя нумары, яшчэ на сямі – часткова.

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў