Ва Украіне зарэгістравалі 39 кандыдатаў у прэзідэнты


Цэнтральная выбарчая камісія Украіны зацвердзіла 39 асобаў у якасці кандыдатаў на пасаду прэзідэнта. Пры гэтым траіх чалавек з папярэдняга спісу выкраслілі.

ЦВК адмяніла рэгістрацыю былога журналіста, вылучэнца ад партыі «Сіла людзей» Дзмітрыя Гнапа, Яўгена Мураева ад «Апазіцыйнага блоку» і пазафракцыйнага народнага дэпутата Дзмітрыя Дабрадомава, паведамляе Укрінфарм.

На сённяшні дзень прыём зваротаў кандыдатаў на пост прэзідэнта аб адмове балатавацца завершаны, выбарчы бюлетэнь будзе ўтрымліваць усяго 39 прозвішчаў.

Раней ЦВК адмяніў рэгістрацыю кандыдата ў прэзідэнты, лідара «Самопомочи» мэра Львова Андрэй Садавога, які зняўся на карысць экс-міністра абароны Анатоля Грыцэнкі.

Нагадаем, выбары прэзідэнта ва Украіне адбудуцца 31 сакавіка.

Інфаграфіка
Хто ёсць хто. Усё, што трэба ведаць пра кандыдатаў на будучых прэзідэнцкіх выбарах ва Украіне
2018.12.12 17:32

КА, belsat.eu

Стужка навінаў