Ва Украіне з'явіўся закон аб крымінальнай адказнасці за незаконнае ўзбагачэнне


З 28 лістапада ва Украіне набыў моц закон, які ўводзіць крымінальную адказнасць за незаконнае ўзбагачэнне. Неабгрунтаваныя актывы чыноўнікаў будуць спаганяцца на карысць дзяржавы, паведамляе рэсурс ukranews.com.

Паводле закону, калі ў чыноўніка будуць выяўленыя актывы (грошы, нерухомасць, а таксама аказаныя яму працы або паслугі), кошт якіх перавышае яго прыбыткі больш чым на 6,2 млн грыўняў (каля 260 тысячаў долараў ЗША), ён будзе несці адказнасць у выглядзе пазбаўленнем волі на тэрмін ад пяці да дзесяці гадоў з пазбаўленнем права займаць пэўныя пасады або займацца пэўнай дзейнасцю на тэрмін да трох гадоў.

Раней ва Украіне дэпутаты прынялі закон, які прадугледжвае адмену палажэнняў пра тое, што дэпутат парламенту не можа быць затрыманы, арыштаваны або прыцягнуты да крымінальнай адказнасці без згоды сваіх калегаў. Такім чынам у межах барацьбы з карупцыяй была знятая дэпутацкая недатыкальнасць.

Hавiны
Зяленскі заклікаў украінцаў зладзіць флэш-моб для барацьбы з карупцыяй
2019.09.23 15:23

СК belsat.eu

Стужка навінаў