Ва Украіне развітваюцца з экіпажам збітага ў Іране самалёта. ОНЛАЙН


У міжнародны аэрапорт Барыспаль даставілі целы 11-ці грамадзянаў Украіны, якія загінулі ў авіякатастрофе ў Іране. Цырымонію ўшанавання можна глядзець онлайн.

Пасажырскі самалёт рэйсу PS752 украінскай авіякампаніі МАУ разбіўся ў небе над Тэгеранам 8 студзеня. Загінулі ўсе 176 чалавек, якія былі на борце. Улады Ірану цалкам прызналі адказнасць за збіццё пасажырскага самалёту.

Hавiны
Іран афіцыйна прызнаў, што вайскоўцы выпадкова збілі ўкраінскі самалёт
2020.01.11 09:06

АА belsat.eu

Стужка навінаў