Ва «УКантакце» жыхароў Віцебску заклікаюць галасаваць за Саюзную дзяржаву

Адміны суполкі «ВитебскPRO» сцвярджаюць, што расейскі народ «расчленили» і цяпер надышоў час яго склеіць. Уратаваць разарванае чамусьці прапаноўваюць беларусам.

«Мы адзін народ, які рана ці позна адновіць сваё адзінства. Ад палітыкаў, залежыць толькі раней ці пазней. Калі ты за аб’яднанне нашых брацкіх народаў, рабі рэпост [за 4 дні допіс рэспостнулі 16 разоў. – Заўв. Belsat.eu]», – гаворыцца ў допісе.

Аўтары допісу таксама пішуць, што ў беларусаў і расейцаў «адна вера» і мы «адзін народ».

У каментарах пад допісам разгарнулася палкая дыскусія, у якой элегантна, а часамі не надта зняпраўджваюцца абодва сцверджанні.

Дарэчы, ніхто з удзельнікаў дыскусіі не ўзгадаў гэтую нядаўнюю цытату кіраўніка Беларусі.

ЮВ belsat.eu

Hавiны