В Ваўкавыску п’яны кіроўца пракаціў на капоце міліцыянта


Увечары 5 ліпеня ў Ваўкавыску міліцыянты зладзілі пагоню за аўтамабілем Renault. Пра гэта паведаміла прэс-сакратар МУС Вольга Чамаданава.

Каля 21:10 супрацоўнікі ДАІ падалі знак аб спыненні кіроўцу Renault. Той праігнараваў патрабаванні інспектараў і павялічыў хуткасць. Пачалася пагоня, да якой далучыўся аўтамабіль Дэпартаменту аховы.

Міліцыянты спрабавалі спыніць кіроўцу пры дапамозе светлавых і гукавых сігналаў. У нейкі момант пераследаваны аўтамабіль спыніўся. Адзін з супрацоўнікаў паспрабаваў выняць ключы з замка запальвання, але кіроўца раптам крануўся з месца, і міліцыянт апынуўся на капоце. Для спынення машыны міліцыянты некалькі разоў стрэлілі па колах.

За рулём знаходзіўся 26-гадовы кіроўца з бачнымі прыкметамі алкагольнага ап’янення. Ён затрыманы.

Ад ужывання зброі ніхто не пацярпеў.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў