У Кіеве адбылася акцыя дзеля падтрымання незалежнасці Беларусі


У Кіеве, каля расейскай амбасады, адбылася акцыі «Belarus is not Russia». Удзельнікі мерапрыемства пратэставалі супраць анексіі Беларусі Расеяй.

У акцыі прынялі ўдзел каля паўсотні чалавек – прадстаўнікі беларускіх і ўкраінскіх патрыятычных арганізацыяў. Акрамя таго, да пасольства прыйшлі лідары беларускага руху салідарнасці «Разам» Алена Талстая і Вячаслаў Сіўчык, актывісты АУН (Арганізацыя ўкраінскіх нацыяналістаў) і Свабоды.

У каментары «Белсату» Вячаслаў Сіўчык заявіў, што на мітынгу каля амбасады была прынята пастанова, якая асуджае анексію Беларусі Расеяй. У рэзалюцыі агучана патрабаванне да беларускіх уладаў спыніць пераслед удзельнікаў менскіх пратэстаў 7-8 снежня. Таксама агучваецца патрабаванне да Аляксандра Лукашэнкі не ўжываць сілы да будучых акцыяў пратэсту ў беларускай сталіцы, якія адбудуцца 20 і 21 снежня.

Удзельнікі акцыі звярнуліся ў Вярхоўную Раду Украіны з просьбай асудзіць анексію. Напрыканцы акцыі мітынгоўцы спалілі расейскі сцяг, «як сімвал імперскай Расеі».

Фота: Ганна Лісун, belsat.eu
Фота: Ганна Лісун, belsat.eu
Фота: Ганна Лісун, belsat.eu
Фота: Ганна Лісун, belsat.eu
Фота: Ганна Лісун, belsat.eu
Фота: Ганна Лісун, belsat.eu
Фота: Ганна Лісун, belsat.eu
Фота: Ганна Лісун, belsat.eu
Фота: Ганна Лісун, belsat.eu
Фота: Ганна Лісун, belsat.eu
Фота: Ганна Лісун, belsat.eu
Фота: Ганна Лісун, belsat.eu

АК belsat.eu

Стужка навінаў