Узніклі праблемы з працай «WhatsApp», «Instagram» і «Facebook»

Па ўсім свеце адбываецца збой у працы «WhatsApp», «Instagram» і «Facebook». Пра гэта сведчаць дадзеныя сайта DownDetector, піша «Інтэрфакс».

Паведамляецца, што колькасць скаргаў на збоі ў працы ўсіх трох сэрвісаў рэзка вырасла каля 17:00. У карыстальнікаў акаўнтаў у «Instagram» узнікаюць праблемы з загрузкай (85%), у «Facebook’у» паўсталі непаладкі з сайтам (95% скаргаў). У «WhatsApp» назіраюцца збоі пры падключэнні да сервера (92%).

Карыстальнікі «Facebook’у» часцей за ўсё паведамляюць пра тое, што ў іх не загружаюцца карцінкі. У «Facebook Messenger» ёсць праблемы з атрыманнем паведамленняў і ўваходам у сетку. У карыстальнікаў «Instagram» не адлюструецца навінная стужка. У WhatsApp не прыходзяць паведамленні, не загружаюцца дасланыя файла, а таксама дрэнна працуе злучэнне.

Уладальнікам усіх трох сэрвісаў зʼяўляецца кампанія «Facebook», але яе прадстаўнікі праблемы з працай сацсетак пакуль не пракаментавалі.

  • 1 ліпеня ў ЗША з-за паштовай пасылкі з нервова-паралітычным рэчывам зарын эвакуявалі чатыры офісных будынкі кампаніі «Facebook». Ад каго ці адкуль прыйшла пасылка, не паведамлялася.

ІІ belsat.eu

Hавiны