Узнагароды героям беларускай музыкі


Партал TuzinFM назваў найлепшых музыкаў года. Адкрыццём 2018-га стаў малады калектыў «Nürnberg», які грае беларускамоўны пост-панк. А званне «Гурта года» атрымалі магілёўцы «Nizkiz». Іх тур па Беларусі сабраў аншлагі практычна ва ўсіх гарадах, а ў Менску квіткі разляцеліся гэтак імгненна, што давялося зрабіць дадатковы канцэрт для тысячнага натоўпу.

Абодва гурты зайграюць 12 снежня ў прасторы Lo-Fi Customs на цырымоніі ўручэння прэміі з нагоды 15-годдзя парталу TuzinFM. Таксама плануецца выступ гітарнага дуэта MorkvoЦвет які перамог у намінацыі «Альбом года» на меркаванне слухачоў. Весці канцэрт будзе Максім Жбанкоў, а лідар гурта «Крама» Ігар Варашкевіч упершыню ў жыцці зайграе ды-джэй сэт.

Квіткі можна набыць тут. На ўваходзе яны будуць каштаваць 25 рублёў.

АД, belsat.eu

Стужка навінаў