Парашэнка падпісаў указ аб увядзенні ваеннага становішча. Хроніка падзеяў


Украінскую армію прывялі ў поўную баявую гатовасць у сувязі з рэзкім абвастрэннем сітуацыі ў Керчанскім праліве.

21.30 Адзін з параненых расейскімі памежнікамі ў Керчанскай пратоцы ўкраінскіх маракоў знаходзіцца ў крытычным стане. Пра гэта паведаміў пастаянны прадстаўнік Украіны Уладзімір Ельчанка на пасяджэнні Рады бяспекі ААН у панядзелак.

«Шэсць украінскіх маракоў параненыя, трое з іх цяжка, і паводле папярэдняй інфармацыі, адзін чалавек знаходзіцца ў крытычным стане», – распавёў Ельчанка.

21.02. ТСН публікуе імёны 18 з 23 украінскіх маракоў, якіх узялі ў палон расейскія вайскоўцы падчас нападу ў Керчанскім праліве 25 лістапада.

Малы браніраваны артылерыйскі катар «Бердзянск»:

  • камандзір – лейтэнант Раман Макрак (1986 г. н.)
  • старэйшы матрос Юрый Без’язычны (1990 г. н.)
  • старэйшы матрос Андрэй Арцёменка (1994 г.н)
Андрэй Арцёменка. Фота з сацсетак
  • матрос Андрэй Эйдер (1999 г.н.)
Андрэй Эйдер. Фота з сацсетак
  • старэйшы матрос Богдан Головаш (1996 г. н.)
  • капітан 2 рангу Дзяніс Грыцэнка (1984 г.н.)

Малы браніраваны артылерыйскі катар «Нікапаль»:

  • камандзір – старшы лейтэнант Богдан Небыліца (1994 г.н.)
  • старэйшы матрос Вячаслаў Зінчанка (1998 г. н.)
  • матрос Сяргей Цыбізаў (1997 г. н.)
  • капітан-лейтэнант Сяргей Папоў (1991 г. н.)
  • старшына 1 артыкулу Владистав Кастышын (1994 г. н.)
  • старэйшы матрос Андрэй Апрыска(1971 г.н.)

Рэйдавых буксір «Яны Капу»:

  • камандзір – старшына 1 артыкула Алег Мельнічук (1995 г. н.)
  • старэйшы матрос Міхаіл Уласюк (1984 г. н.)
  • старэйшы матрос Віктар Безпальченко (у 1987 г.н.)
  • старэйшы матрос Уладзімір Цярэшчанка (1994 г.н.)
  • матрос Яўген Сямідоцкі (1998 г. н.)
Яўген Сямідоцкі. Фота – VK
  • капітан 3 рангу Уладзімір Лісовы (1984 г. н.)

18:30 Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка падпісаў другі ўказ, паводле якога ваеннае становішча можа быць уведзена з 9-й гадзіны раніцы 28 лістапада, тэрмінам на 30 дзён, а не на 60, як прапаноўвала раней Рада нацыянальнай бяспекі. Пры гэтым частка правоў грамадзян будзе абмежаваная. Выбары, нягледзячы на сітуацыю, адмененыя не будуць і маюць абыцца 31 сакавіка.

ВІДЭА
Ваеннае становішча на 30 дзён, выбары і абмежаванне правоў грамадзян. З’явіўся другі ўказ Парашэнкі
2018.11.26 18:14

17.50 Актывісты грамадскага аб’яднання «Свобода» праводзяць пікет пад Вярхоўнай Радай: яны патрабуюць увядзення ваеннага становішча ў краіне, разрыву дыпламатычных стасункаў з Расеяй і неадкладнага закрыцця мяжы.

Фота RFE/RL

17.45 Паседжанне Вярхоўнай Рады пачалося з затрымкай у 45 хвілінаў. Старшыня ВР Андрэй Парубій выступае з прамовай, заклікае да ўвядзення ваеннага становішча. Частка дэпутатаў блакуе правядзенне сесіі, скандуючы «Перапынак!». У выніку паседжанне перанесенае на 10 хвілінаў.

Як перадае украінская служба Радыё Свабода, фракцыя апазіцыйнага блоку Рады выступіла катэгарычна супраць увядзення ваеннага становішча.

17.05. Украінскае выданне Цензор. НЕТ апублікавала радыёперахоп перамоваў кіраўніцтва ваенна-марскіх сілаў Расеі і экіпажаў расейскіх караблёў, падчас атакі на ўкраінскія судны.

Мяркуючы па запісу, пратараніць украінскія караблі было загадам кіраўніцтва. Вынікае таксама, што падчас канфлікту расейскія караблі сутыкнуліся яшчэ паміж сабою.

«Міхалыч, загад ад кіраўніцтва памежнай службы е… іх так, таранам карацей, каб нах… пашкодзіць усё, – сярод іншага можна пачуць на перамовах. – Мядзведзеў ужо ў такой паніцы раве, такое адчуванне, што там ужо прэзідэнт кантралюе ўсю гэтую х…».

Асцярожна, ненарматыўная лексіка!

Переговоры командования РФ с экипажами кораблей ФСБ

⚡ Протаранить украинские корабли на подходах к Керченскому проливу было заданием, поставленым экпажам российских кораблей высшим руководством страны.Внимание! Ненормативная лексика!

Opublikowany przez Цензор.НЕТ Poniedziałek, 26 listopada 2018

16.43. ЕЗ асудзіў паводзіны Расеі ў Керчанскім праліве і заклікала вызваліць украінскіх маракоў.

Еўракамісія заклікала Расею вызваліць украінскія караблі, затрыманыя ў Керчанскім праліве і разблакаваць доступ да Керчанскага праліву.

Старшыня Еўрапейскай рады Дональд Туск у сваім Twitter таксама асудзіў дзеянні Расеі:

«Я асуджаю Расею за выкарыстанне сілы ў Азоўскім моры. Расейскія ўлады мусяць вярнуць украінскіх маракоў, суда і ўстрымацца ад далейшых правакацыяў».

Раней Туск па тэлефоне абмеркаваў сітуацыю з Парашэнкам.

16.00 Пятро Парашэнка падпісаў указ аб увядзенні ваеннага становішча, паведамляе прэс-служба прэзідэнта Украіны. Паводле папярэдняга рашэння Рады нацыянальнай бяспекі, ваеннае становішча мусіць быць уведзенае на 60 дзён – да 14.00. 25 студзеня 2019 года.

Цяпер указ мусіць ухваліць Вярхоўная Рада.

14.20 Старшыня Вярхоўная Рады Украіны Андрэй Парубій заявіў, што пазачарговая сесія распачнецца а 16-й гадзіне па кіеўскім часе (17:00 па Менску).

У заяве, апублікаванай на сайце Вярхоўнай Рады, адзначаецца, што дзеянні Расеі ў Керчанскім праліве парушаюць нормы Статуту ААН і Канвенцыі ААН па марскім праве.

«Увесь свет убачыў доказы расейскай ваеннай агрэсіі, з якімі ўжо ніхто не зможа паспрачацца. Паколькі ўвесь свет убачыў відэа, дзе расейскія ваенныя караблі атакуюць украінскія.

Ужо пяты год працягваецца расейская агрэсія супраць Украіны. Акупаваны Крым і частка Данецкай і Луганскай абласцей. Практычна штодня пазіцыі нашых ваенных абстрэльваюць расейскія тэрарысты на Данбасе. Відавочна, што фронт расейскай агрэсіі пашырыўся і цяпер ён дасягае Чорнага і Азоўскага мораў», – падкрэсліў Парубій.

13.55. СМІ публікуюць імёны трох параненых украінскіх маракоў, якіх расейскія сілавікі захапілі напярэдадні ў выніку нападу на судны ВМС Украіны:

  • Андрэй Арцёменка (31 сакавіка 1994 года нараджэння, Новаукраінка);
Андрэй Арцёменка. Фота з сацсетак
  • Васіль Сарока (11 красавіка 1991 года нараджэння, Адэса);
  • Андрэй Эйдер (20 снежня 1999 года, Адэса).
Андрэй Эйдер. Фота з сацсетак

Паведамляецца, што ўсе трое знаходзяцца ў аддзяленні траўматалогіі Керчанскай шпіталя №1 імя Пірагова. Расейская амбудсмэн Таццяна Маскалькова паведаміла ўкраінскай упаўнаважанай па правах чалавека Людміле Дзянісавай, што іх жыццю нічога не пагражае.

Маю інформацію про стан українських моряків, затриманих в Азовському морі. Щойно знову говорила з Уповноваженим РФ з…

Opublikowany przez Людмила Денісова Poniedziałek, 26 listopada 2018

У сваю чаргу пастаянны прадстаўнік прэзідэнта Украіны ў Крыме Барыс Бабін заявіў у эфіры тэлеканалу «112 Украіна», што яшчэ некалькі параненых перавезлі ў Маскву.

13.30. Міністр замежных справаў РФ Сяргей Лаўроў заявіў, што цяперашняя канфрантацыя Расеі і Захаду не носіць фатальнага характару, але нагнятанне ЗША і іншымі краінамі напружанасці ля межаў Расеі можа прывесці да таго, што будзе пройдзеная «кропка невяртання».

«Сёння ЗША і шэраг іншых дзяржаваў Захаду працягваюць нагнятаць напружанасць, у тым ліку каля расейскіх межаў. У выніку ўзнікае атмасфера стратэгічнай напружанасці, узнікаюць сітуацыі, калі «кропка невяртання» можа быць пройдзеная», – гаворыцца ў звароце Лаўрова.

Што тычацца непасрэдна канфлікту ў Керчанскім праліве, то кіраўнік МЗС РФ абвінаваціў Украіну ў правакацыі.

«Калі ўкраінская бок планаваў гэтую правакацыю, напэўна яны пралічвалі дадатковыя выгады, якія яны хочуць атрымаць з гэтай сітуацыі ў разліку на тое, што ЗША і Еўропа, як заўсёды, безаглядна, будуць уставаць на бок правакатараў», – дадаў міністр.

Лаўроў дадаў, што Маскву «ўжо не хвалююць» магчымыя санкцыі ў сувязі з канфліктам у Керчанскім праліве.

13.16. Моладзь БНФ заклікала выйсці 26 лістапада ў 19.00. да амбасады РФ у Менску, каб асудзіць акт расейскай агрэсіі падтрымаць Украіну.

«У сувязі з адкрытым актам агрэсіі з боку РФ і нападам на ВМС Украіны заклікаем прыйсці сёння (26.11.2018) да амбасады РФ, каб асудзіць акт агрэсіі і падтрымаць Украіну і ўкраінскі народ, – паведамляецца ў заяве Моладзі БНФ у сацсетках, – З сабой можна прынесці папяровы караблік ды ўскласці яго каля амбасады».

Актывісты заклікаюць беларусаў праявіць салідарнасць з Украінай і падкрэсліваюць, што гэта «не палітычны мітынг ці пікет і мы не заклікаем вас да супрацьпраўных дзеянняў». «Гэта ўсяго толькі грамадзянскі ўчынак, які можа зрабіць кожны. Вельмі важна гэта зрабіць, каб не толькі асудзіць расейскую агрэсію і падтрымаць Украіну, але каб паказаць імперскай Расеі, што беларусы не падтрымліваюць іх дзеянні», – адзначаюць актывісты.

12.30. Амерыканскі самалёт-разведчык вылецеў з базы ў Грэцыі і накіраваўся ў Чорнае мора.

Паводле інфармацыі ўкраінскага вайсковага рэсурсу Mil.in.ua, Boeing RC-135V з пазыўным BASTE41 узляцеў з авіабазы «Суда бей» на Крыце і накіроўваецца да ўзбярэжжа анексаванага Крыма.

Афіцыйна ЗША гэтую інфармацыю пакуль не каментуюць.

12.14. Прэзідэнт Украіны Пятро Парашэнка заклікаў Крэмль вызваліць украінскіх маракоў.

11.52. Рэакцыі афіцыйнага Менску на падзеі ў Азоўскім моры дагэтуль няма. МЗС Беларусі да Аляксандр Лукашэнка маўчаць.

Са структураў беларускай апазіцыі з заявай наконт украінска-расейскага канфлікту пакуль выступіў толькі рух «За свабоду». Рух асудзіў напад на ўкраінскія караблі, які, паводле структуры, сведчыць «пра існаванне рэальнай пагрозы незалежнасці і тэрытарыяльнай цэласнасці ўсіх суседзяў Расеі, у тым ліку і нашай дзяржавы». Кіраўніцтва руху «За свабоду» заклікала беларускія ўлады «кардынальна перагледзець усе адносіны з РФ у вайсковай галіне»: тэрмінова выйсці з ваенных саюзаў з Расеяй, вывесці расейскія вайсковыя аб’екты з тэрыторыі краіны, а таксама абмежаваць вяшчанне расейскай прапаганды ў Беларусі.

11.30. У адказ на дзеянні Расеі ў Азоўскім моры каля расейскіх дыпламатычных прадстаўніцтваў прайшлі акцыі пратэсту.

У Кіеве ўвечары 25 лістапада актывісты прынеслі да агароджы расейскай амбасады шыны, спрабавалі іх падпаліць, а таксама кідалі ў будынак дымавыя шашкі. Адна з машынаў з дыпламатычнымі нумарамі загарэлася.

Пратэсты каля расейскай амбасады ў Кіеве. REUTERS/Gleb Garanich

У Львове і ў Харкаве таксама прайшлі пратэсты. У Львове актывісты да дыпламатычнага прадстаўніцтва РФ шыны і падпалілі іх.

https://www.facebook.com/NCLviv/posts/2278283069087361

У Харкаве да консульства спачатку прынеслі папяровыя караблікі і плакаты з надпісамі «Расея – акупант», «Данецк – гэта Украіны» ды іншыя. Пазней да будынку консульства таксама пачалі несці шыны.

У Адэсе ноччу грамадзяне вывесілі на агароджу генеральнага консульства РФ «скрываўленыя» цяльняшкі – намёк на тое, што Расеі праліла кроў украінскіх маракоў.

Фота – dumskaya.net

11.03. Захопленыя Расеяй украінскія караблі ўжо перавезлі ў Керч.

Украінскія караблі ў Керчы. Фота – kerch.com.ru

Фота караблёў ВМС Украіны «Бердзянск», «Нікапаль» і «Яні Капу» апублікаваў мясцовы сайт kerch.com.ru. Паведамляецца, што судны прышвартаваныя ў раёне Генмалу.

Сайт Керчь.FM таксама выклаў адпаведнае відэа.

***

Напярэдадні тры ўкраінскія караблі з ужываннем зброі захапіў расейскі спецназ у раёне Керчанскага праліва. Паводле ўкраінскіх медыяў, агулам Расея ўзяла ў палон ад 20 да 23 чалавек, 6 маракоў параненыя.

ФСБ сцвярджае, што украінскія караблі парушылі расейскую мяжу, бо не падавалі заяўкі на праход у праліве. Украіна кажа, што папярэджвала аб праходзе судоў, але не атрымала адказу.

Сёння Вярхоўная Рада разгледзіць пытанне пра ўвядзенне ў краіне ваеннага становішча. Напярэдадні такое рашэнне прыняў Савет нацыянальнай бяспекі Украіны.

Таксама 26 лістапада пройдзе экстранае пасяджэнне Савету Бяспекі ААН, якое склікаюць з ініцыятывы ўкраінскага і расейскага боку.

НАТО і Еўразвяз заклікалі Расею і Украіну да стрыманасці.

Расея блакуе ўваход у Азоўскае мора праз Керчанскі праліў. Фота REUTERS/Pavel Rebrov

Што азначае ваеннае становішча ва Украіне

Ваеннае становішча – асаблівы прававы рэжым, які ўводзіцца ва Украіне або ў асобных мясцовасцях у выпадку ўзброенай агрэсіі або пагрозы нападу, небяспекі ў дачыненні да дзяржаўнай незалежнасці Украіны, яе тэрытарыяльнай цэласнасці.

Парашэнка прапанаваў увесці ваеннае становішча на 60 дзён.

Згодна з украінскім заканадаўствам ваеннае становішча прадугледжвае:

  • перадачу паўнамоцтваў адпаведным органам дзяржаўнай улады, вайсковаму камандаванню, органам мясцовага самакіравання, «неабходных для перадухілення пагрозы і забеспячэння нацыянальнай бяспекі»
  • часовае абмежаванне канстытуцыйных правоў і свабодаў грамадзянаў
  • забарона на змены Канстытуцыі Украіны
  • забарона на правядзенне масавых сходаў, рэферэндумаў, выбараў і забастовак
  • у выпадку ваеннага становішча на ўсёй тэрыторыі Украіны чарговыя прэзідэнцкія выбары перанясуць, а паўнамоцтвы дзейнага кіраўніка дзяржавы, Вярхоўнай Рады і праваахоўных органаў падоўжаць
  • праводзіцца эвакуацыя насельніцтва і прадпрыемстваў з небяспечных раёнаў
  • магчыма ўвядзенне працоўнай павіннасці для працаздольных грамадзянаў
  • магчыма ўвядзенне каменданцкай гадзіны
  • магчыма ўвядзенне кантролю за медыямі
  • магчыма адабранне для часовага выкарыстання любой маёмасці прыватных і дзяржустаноў
  • выкарыстанне памяшканняў і абсталявання фабрык, офісаў і г.д. у мэтах абароны

ДР, ІІ, КА belsat.eu

Стужка навінаў