Узбекскую «прынцэсу» Гульнару Карымаву адправілі ў калонію


Дачцэ нябожчыка першага прэзідэнта Узбекістану зрабілі больш жорсткім пакаранне за парушэнне «устаноўленых судом абавязацельстваў». Раней яе асудзілі на 5 гадоў абмежавання волі.

Афіцыйна ўзмацненне жорсткасці рэжыму Генеральная пракуратура Узбекістана тлумачыць сістэматычным парушэннем Гюльнарай Карымавай узятых на сябе абавязацельстваў. Першапачаткова ўзбекскую «прынцэсу» прысудзілі да 10 гадоў пазбаўлення волі, аднак у ліпені 2018 года пакаранне замянілі на 5 гадоў абмежавання волі. Узамен Гульнара Карымава абяцала дапамагаць уладам вяртаць маёмасць, заробленую несумленным шляхам, а таксама выконваць правілы, а менавіта: не пакідаць жыллё і не кантактаваць з навакольным светам, у прыватнасці, не карыстацца тэлефонам і інтэрнэтам.

Цяпер галоўны наглядны орган краіны паведаміў, што Карымава сістэматычна злосна іх парушала:

«Нягледзячы на ​​папярэджанне, нават не зрабіўшы для сябе адпаведных высноваў, працягнула злосна парушаць парадак і ўмовы адбыцця пакарання, у тым ліку: неаднаразова выкарыстоўвала сродкі сувязі, у тым Інтэрнэт; актыўна перашкаджала кампенсацыі нанесенай ёю шкоды».

Скандал у высакародным сямействе

Пераслед Гюльнары Карымавай пачаўся яшчэ пры жыцці ейнага бацькі, першага прэзідэнта Узбекістана Іслама Карымава. У 2013 годзе яе змясцілі пад хатні арышт і фактычна ізалявалі ад вонкавага свету, пры тым, што ніякіх афіцыйных абвінавачванняў ёй не прад’явілі. Неафіцыйна людзі з колаў, блізкіх да сямʼі і спецслужбаў ананімна каментавалі сітуацыю, як спробу Службы нацыянальнай бяспекі Узбекістана скампраметаваць Гульнару ў вачах бацькі, як прэтэндэнтку на ягоную пасаду і тым самым нейтралізаваць яе як палітычнага гульца.

Паралельна гэтаму ў Швейцарыі з 2012 года ішло расследаванне пра адмыванне грошай. У межах гэтай справы былі арыштаваныя рахункі некалькіх грамадзянаў Узбекістана і замарожаныя рахункі на агульную суму больш за 800 млн швейцарскіх франкаў, што складала амаль $ 991 млрд. Сярод фігурантаў справы значылася і Гульнара Карымава.

У жніўні 2015 года ўлады ЗША звярнуліся да Ірландыі, Бельгіі, Люксембургу, Швецыі і Швейцарыі з просьбай арыштаваць шэраг актываў, звязаных, на іх думку, наўпрост з Гюльнарай Карымавай. Паводле пракуратуры, дачка ўзбекскага прэзідэнта валодала фіктыўнымі кампаніямі з актывамі на агульную суму каля $ 1 млрд. Пазней Мінюст ЗША афіцыйна назваў Гульнара Карымаву падазраванай у адмыванні сродкаў.

Абноўлена
Арыштаваная Гюльнара Карымава, дачка экс-прэзідэнта Узбекістану
2017.07.28 09:41

Пакажыце яе жывой

Увесь гэты час лёс Гюльнары Карымавай быў нявызначаны. У 2016 годзе з’явілася інфармацыя, што яе забілі, таемна вывезлі цела, пахавалі, а магілу зраўнялі з зямлёй. У сацсетках разгарнулася кампанія «Пакажыце Гульнару жывой», аднак шырокага падтрымання яна не атрымала. Дадзеную інфармацыю распаўсюдзілі некалькі СМІ са спасылкай на нейкую крыніцу са Службы дзяржаўнай бяспекі, аднак неўзабаве высветлілася, што яна не адпавядае рэчаіснасці.

Нягледзячы на ​​тое, што Гульнара Карымава займала шэраг грамадскіх пасадаў у краіне, была вядомая за яе межамі як мецэнат і спявачка – яна ўзяла сцэнічны псеўданім Гугуша і запісала некалькі кліпаў, а адну песню ёй прысвяціў расейскі прадзюсар і спявак Макс Фадзееў – шырокай кампаніі на падтрыманне дачкі прэзідэнта ніхто не арганізаваў.

Спробы абараніць яе і разгарнуць справу ў выключна палітычную плоскасць падтрымання толькі сын Гульнары – Іслам Карымаў-малодшы, які пражывае ў Лондане. Ён некалькі разоў звяртаўся да прэсы, абяцаў апублікаваць нейкую інфармацыю, якая кампраметуе пэўныя асобы, аднак далей абяцанняў справа не зрушылася.

На сваякоў надзеі няма

У ліпені 2017 года Генпракуратура Узбекістана паведаміла, што яшчэ ў 2015 годзе Гульнару Карымаву прызналі вінаватай паводле шэрагу артыкулаў КК, сярод якіх «Вымагальніцтва», «Ухіленне ад выплаты падаткаў або іншых абавязковых плацяжоў» і іншыя. Атрымліваецца, што прысуд Гульнары вынеслі яшчэ пры жыцці бацькі, аднак публічна пра гэта стала вядома толькі праз 10 месяцаў пасля ягонай смерці.

Маці Гюльнары Карымавай Таццяна Карымава жыве ў Ташкенце, зрэдку з’яўляецца на публіцы, удзельнічае ў працы фонду Іслама Карымава. Да яе ў дзейсных уладаў пытанняў няма. Разам з прэзідэнтам Шаўкатам Мерзіеевым яна адкрывала помнік Ісламу Карымаву ў жніўні 2017 года.

Малодшая сястра Гульнары Лола Карымава-Ціляева жыве з сямʼёй за мяжой. З 2001 года ніякіх адносінаў з сястрой не падтрымлівае.

Чытайце больш:

Ігар Віняўскі belsat.eu

Стужка навінаў