Федэрацыя прыгодніцкіх гонак (ФПГ) заклікае ўзяць удзел у забегу-трэніроўцы «Эпідэмія».
ФПГ апублікавала прэс-рэліз забегу, які мае адбыцца 5 красавіка
«Уявіце сабе – вы (усё яшчэ здаровы чалавек) у цэнтры гораду ахопленага эпідэміяй, вось-вось абвесцяць каранцін і зачыняць усе ўезды-выезды, кожны сустрэчны можа быць заражаны страшным вірусам. Толькі вашыя ногі дапамогуць вам уратавацца», – гаворыцца ў апісанні легенды забегу.
Арганізатары забегу прапануюць усім аматарам бегу «уключыць самаіронію» і зняць «напружанне, якое назапасілася падчас самаізаляцыі».
ЮВ belsat.eu