Усё як у нас: «Без панікі, без каранціну». 145 хворых за содні ў Мексіцы

Беларусь і Мексіка – краіны розных кантынентаў і культураў. Аднак у кантэксце каронавіруса яны маюць важнае падабенства: кіраўнікі абедзвюх дзяржаваў – супраць агульнанацыянальнага каранціну. Лукашэнка прапаноўвае лячыцца алкаголем і лазняю, Абрадор лічыць вірус прыдумкаю. Другі – ужо пахаваў 20 інфікаваных.

Што Мексіка на COVID-19?

Фота Reuters / Forum

Мексіка найвялікшая і шчыльна населеная іспанскамоўная краіна свету – 31 штат з насельніцтвам 133 млн чалавек, 9 млн з якіх пражываюць у сталіцы. Суразмоўцу Belsat.eu – беларускага турыста Іллю П., Мексіка прыняла ў лютым, напярэдадні інфармацыі пра першы выпадак захворвання.

«З звязку з каронавірусам дзяржава не робіць аніякіх захадаў. Прэзідэнт кажа, што ўсё гэта жыда масонскія змовы, каронавірусу не існуе. У бестурботнасці ён вельмі падобны да беларускага кіраўніка», – кажа Ілля.

Аднак кардынальнае адрозненне мексіканскай улады ў тым, што губернатары кожнага асобнага штату маюць паўнамоцтвы прымаць самастойныя рашэнні, і прымаюць іх – падкрэслівае хлопец. Падарожжа па Мексіцы беларус Ілля распачаў у горадзе Гвадалахара – сталіцы штату Халіска. У апошнія два тыдні адпачывае на беразе Ціхага акіяну ў горадзе Пуэрта-Вальярта. Гэта курортнае месца, і пандэмія ўнесла моцныя карэктывы ў жыццё турыстычнага гораду. Галоўны бізнес моцна прасеў.

Фота Reuters / Forum

«20 сакавіка губернатар штату Халіска заявіў пра запуск механізму сацыяльнага дыстанцыянавання. І даў рэкамендацыі, не абавязковыя да выканання, па бараў, спартовых залаў і іншых аб’ектаў, дзе збіраецца вялікая колькасць людзей. Вядома, абмежаванні не датычаць аптэк і крамаў», – тлумачыць Ілля.

Шэраг установаў сапраўды закрыліся. Згаруліся вулічныя кірмашы. Але пераважна засталіся працаваць папулярныя ў Мексіцы стрыт-фуды, якія ёсць часткаю тамтэйшае культуры харчавання. У сярэдзіне сакавіка, калі велізарная частка чалавецтва ўжо загінула ад новага патагену, прэзідэнт Мексікі Андрэс Мануэль Лопэс Абрадор усё яшчэ абдымаў і цалаваў выбарцаў. Восем дзён таму ён заклікаў іх працягваць харчавацца на вуліцы. Аднак людзей там паменшала – адзначае наш беларускі суразмоўца.

Фота Reuters / Forum

«Як толькі са Злучаных штатаў і Канады пачалі далятаць трывожныя навіны, турысты пачалі вяртацца дадому. Гэта 90 % турыстычнай плыні. Аэрапорт быў бітком набіты. Цяпер на курорце засталіся 3-5 % турыстаў. Асноўная частка людзей – самыя мексіканцы з іншых куткоў краіны», – сведчыць Ілля.

«Пужаюць эканамічныя наступствы». Як перажывае каранцін турыстычны іспанскі востраў Тэнэрыфэ?

Рэзкі рост колькасці хворых

Носьбіты адпаведных прафесіяў працуюць з дому, хаця забаронаў выходзіць на вуліцу і штрафаў за гуртаванне не існуе. Людзі чэрпаюць інфармацыю з інтэрнэту і папяровых медыяў, ды кіруюцца агульнымі рэкамендацыямі па самабяспецы.

Магчыма, што стаўленне ўдладаў зменіцца ў найбліжэйшыя дні. Колькасць захварэлых на COVID-19 у Мексіцы рэзка пайшла ў гару ў апошнія 24 гадзіны. На гэты момант зафіксавана 993 выпадкі захворвання новым вірусам (145 з іх цягам апошніх содняў, што і азначае рэзкі рост), 20 асобаў – памерлі.

«Ніякай панікі ці пакупніцкага ажыятажу вакол не назіраю. Усе медыі цалкам адкрыта пішуць пра сітуацыю, існуе гарачая лінія і адмысловая старонка, прысвечаная COVID-19. Мексіканцы больш спакойныя і расслабленыя ў гэтай сітуацыі, чым беларусы. Хоць першы пацверджаны выпадак у Мексіцы і ў Беларусі з’явіліся ў адзін дзень – 28 лютага», – нагадвае Ілля.

Але гэткая ціша не паўсюль. У сталіцы з кожным днём усё больш гандлёвых пунктаў забяспечваюць сябе і пакупнікоў. Дэзінфекцыю праводзяць на дзіцячых пляцоўках і ўтранспарце. Колькасць пасажыраў усцяж вялікая.

Фота Reuters / Forum

У Беларусі, якая абрала шлях – замыкаць у каранціне толькі тых, хто кантактаваў з ужо інфікаваным, лічба хворых паўзе ў гару павольна. Хоць культура асабістай гігіены ў нас развітая менш, зрабіў выснову беларус Ілля.

«У заакіянскай краіне гігіена закладзеная традыцыйна. Звязана гэта з той жа звычкаю спажывання страваў рукамі. У кожнай рэстарацыі, нават вулічнай, антысептычныя сродкі прапанаваныя па змаўчанні. Цяпер жа і на ўваходах у крамы адмысловы работнік прапаноўвае вадкасць для апрацоўкі рук».

Фота Reuters / Forum

Паколькі вірус «завозны» і спрычыніўся за зачынення межаў паміж краінамі, беларускі турыст прыглядаўся, ці не будуць да яго ставіцца з асцярожнасцю. Стаўленне не пагоршылася. Закрываць межы краіна пакуль не плануе – а ні знешнія, а ні паміж штатамі. Звонку закрыліся ад Мексікі некаторыя суседзі – Беліз і Гватэмала. У звычайным рэжыме працуе мяжа з ЗША, якія лідаруюць у колькасці хворых на каронавірус: 143 тысячы інфікаваных.

Цана запозненых рашэнняў

Фота EFE / Forum

У мінулую суботу намеснік міністра аховы здароўя заклікаў мексіканцаў заставацца ўдома, папярэдзіўшы, што гэта «апошняя магчымасць» запаволіць вірус.

«Гэтыя словы прагучалі позна, што няправільна і безадказна», – пракаментаваў захады Карлас дэль Рыа, спецыяліст па інфекцыйных захворваннях з Універсітэту Эморы ў Атланце і меў рацыю, калі аналізаваць графік росту захворвання ў апошнія содні. «У іншых краінаў таксама няма падставаў лічыць, што вірус будзе паводзіць сябе інакш. Выпадкі ідуць у гару ў геаметрычнай прагрэсіі».

Для Беларусі, якая разам з Мексікаю пачала хварэць на Кавід-19 і пакуль, паводле афіцыйных звестак, кантралюе некантраляванае, сітуацыя ў Мексіцы мае стацца прыкладам развіцця падзеяў і штуршком для неадкладных дзеянняў. Хоць, безумоўна, што на развіццё эпідэміі ў Амерыня паўднёвай уплывае таксама Паўночная.

«Рана ці позна каранцін абвесцяць». Патолагаанатам з Нью-Ёрку – аб тым, як будзе развівацца эпідэмія ў Беларусі

Хрысціна Чарняўская Belsat.eu

Hавiны