На свята Дня Волі ў Горадні прыйшлі тысячы чалавек. Вялікі рэпартаж


23 сакавіка з 13-й да 17-й у Горадні праходзіць святочны канцэрт да Дня Волі. На месцы працуюць здымачная група «Белсату» і аўтары belsat.eu.

17:15

Па гораду некаторыя ўдзельнікі свята разыходзяцца са сцягамі, ім сігналяць машыны, міліцыя нікога не чапае.

17:00

Свята сканчаецца гуканнем: «Жыве Беларусь!» Людзі спакойна разыходзяцца.

16:55

Са сцэны аб’явілі, што ў 18.30 у Фарным касцёле ў Горадні адбудзецца святочная імша ў гонар БНР.

Павел Балавус заклікае выстаўляць свае фота са свята з гэштагам #БНР101

16:38

«Маці, збірайся ў лес, баця, бяры ружжо!», – спяваюць «Dzieciuki». Пад сцэнай – слэм.

Гурт «Dzieciuki» выступае на імпрэзе каля Каложскай царквы на свяце Дня Волі ў Горадні. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»
23 сакавіка 2018 года. Міліцыянт сочыць за парадкам на святкаванні Дня Волі ў Горадні. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

 

Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

 

Гурт «Volski» на святкаванни. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

 

Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

 

16:20

Павел Балавус сказаў, што святкаванне Дня Волі ў Горадні – гэта эксперымент.

«Яго нельга параўноўваць з Днэм Волі ў Менску ў 2018, тут усё іншае», – кажа Балавус.

У найноўшай гісторыі Горадні такога свята яшчэ не было.

16:10

Памідораў дзякуе міліцыі за сумленную працу, а пасля запрашае на сцэну гурт «Dzieciuki».

16:00

Памідораў прадстаўляе каманду арганізатараў гарадзенцаў.

Зміцер Бандарчук узгадаў, што акрамя Менску шыльду памяці БНР хацелі павесіць у Горадні, але таксама не атрымалася.

Сяргей Верамеенка выказаў спадзяванне, што Дзень Волі яшчэ стане дзяржаўным святам.

Вадзім Саранчукоў з БНФ падзякаваў кожнаму, хто прыйшоў.

«Дзень Волі – свята кожнага беларуса, кожнай сям’і, не трэба дзяліць яго між Менскам і Горадняй», – дадаў Саранчукоў.

15:32

Гурт «Volski» выступіў у акустыцы. Музыка заахвочваў таньчыць і слэміцца «на здзіўленне міліцыянтам».

15:30

Людзі хорам спяваюць «Мы выйдзем шчыльнымі радамі».

22 сакавіка 2019 года. Гледачы на святочным канцэрце да Дня Волі і 101-х угодкаў БНР у Горадні. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

 

Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

 

Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

 

Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

 

Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

 

Вядоўца імпрэзы Аляксандр Памідораў. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

 

Глядач на святочным канцэрце да 101-х угодкаў БНР у Горадні. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

 

Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

15:27

Са сцэны спяваюць «Пагоню» Багдановіча.

Слоган сённяшняга свята: «Сто год – другі заход!». Фота – Васіль Русецкі/«Белсат»

15:00

Андрэй Нортан, адзін з арганізатараў, кажа, што ўсё атрымалася так, як і хацелі – у фармаце фэсту, свята.

«Людзі задаволеныя, гэта галоўнае», – заявіў Нортан.

14:30

Паводле арганізатараў, каля сцэны сабралася ўжо 3 тысячы чалавек. Людзі працягваюць ісці.

Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

 

Аляксандр Ільін з гурту «Nizkiz». Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

 

Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

 

Ігар Варашкевіч і «Крама». Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

 

Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

 

Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

 

Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

14:00

Выступае мастак Алесь Сураў. Цытуе Гумілёва, кажа пра этнагенез і генетыку, а таксама пра важнасць святкавання 25 сакавіка.

13:55

«Тата, у мяне гематаген і ключы!» – крычыць дзяцёнак на ўваходзе падчас дагляду АМАПам наведнікаў імпрэзы. На ўваходах утвараліся чэргі: прыйшло багата людзей, міліцыя даглядае пільна кожнага.

13:30

Гісторык Алесь Краўцэвіч згадвае са сцэны, што ў 1919-м Горадня на некалькі месяцаў стала сталіцай БНР.

Гісторык Алесь Краўцэвіч. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

 

Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

13:20

Паводле Эдуарда Пальчыса, пад сцэна сабралася ўжо тысяча чалавек. Наш карэспандэнт на месцы ацэньвае колькасць прысутных на дзве тысячы.

13:00

Вядоўца імпрэзы Аляксандр Памідораў вядзе пераклічку: «Полацк, вы тут? Менск? А з Петрыкава ёсць хто?». Зачытвае Трэцюю ўстаўную грамату.

23 сакавіка 2019 года. А 12-й у Каложскай царкве прайшла святочная імша. Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

Са сцэны заклікаюць падыходзіць бліжэй.

Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

Уся вуліца Лермантава, што ідзе да парку, застаўленая аўтамі.

Фота – Васіль Малчанаў/«Белсат»

Сёлета Дзень Волі і 101-ую гадавіну БНР беларусы будуць святкаваць цягам трох дзён.

Горадня, 23 сакавіка

Усё пачнецца ў Каложскім парку, дзе мясцовыя ўлады дазволілі зладзіць мітынг і канцэрт з 13:00 да 17:00.

Менскія арганізатары #БНР101 Павел Белавус і Эдуард Пальчыс пастанавілі падтрымаць гэтую падзею ды заклікаюць усіх ехаць у горад над Нёмнам. Арганізатары плануюць для наведнікаў шмат забаваў.

На святочным канцэрце выступяць Лявон Вольскі, «Крама», «Dzieciuki», Зміцер Вайцюшкевіч і «Дай дарогу». У перапынках прамовяць гісторыкі, святары, палітыкі ды арганізатары.

Плануюць, што на свяце будуць гарадзенскія і менскія фудтракі. На імпрэзу абяцаюць пашыць больш за 100 сцягоў, каб раздаць наведнікам.

Уваход вольны!

«Белсат» зладзіць онлайн-трансляцыю ў «Youtube’е», тэлебачанні і сацыяльных сетках. Пачатак трансляцыі ад 12:00.

Менск, 24 сакавіка

Святочны канцэрт да Дня Волі адбудзецца ў Кіеўскім скверы, пачатак а 13:00. Збор прызначылі на 12:00, тады ж распачнецца стрым «Белсату».

Імпрэзу дазволіў Менскі гарвыканкам. Арганізатары ўрачыстасці (прадстаўнікі руху «За свабоду», БХД, БСДП і АГП) заклікаюць прыносіць сцягі і нацыянальную сімволіку.

У сталіцы абяцаюць фудкорты, кірмаш рамеснікаў, палітычнае намётавае мястэчка. На імпрэзе выступяць гурты «РСП», «NRM», «Дай дарогу», «Няхай», «KaS», «Водар».

Менск, 25 сакавіка

Арганізатары канцэрту 24 сакавіка не збіраюцца адмаўляцца і ад святкавання беспасярэдне ў Дзень Волі. Прапануюць зладзіць не масавую імпрэзу, а шпацыр прыватных асобаў а 18:30 ад Кастрычніцкай плошчы да Валадарскага 9 – месца, дзе абвесцілі незалежнасць БНР. «Белсат» зладзіць стрым.

Лідар БНК Мікалай Статкевіч папярэдзіў, што не далучыцца да арганізацыі канцэрту ў Горадні або Менску. Палітыку не падабаецца, што рэшта дэмакратычных сілаў здала «палітычны складнік» урачыстасці. Таму фармальную пастанову наконт фармату адзначэння Дня Волі ён прыме пазней.

Як яшчэ можна адсвяткаваць Дзень Волі – 2019

Актывісты таксама прапануюць варыянт дэцэнтралізаванага святкавання:

Hавiны
Вольны забег-2019. Мэта – 1000 км!
2019.03.03 16:55

belsat.eu

Стужка навінаў