У Беларусь прыехаў кіраўнік МЗС Літвы


Міністр замежных справаў Беларусі Уладзімір Макей 3 лютага сустрэнецца з літоўскім калегам Лінасам Лінкявічусам у паселішчы Рымдзюны Астравецкага раёну. Пра гэта паведамляе БелТА.

«Прыезд міністра замежных спраў Літвы і наша сустрэча – гэта яскравае сведчанне таго, што дзяржавы імкнуцца жыць у добрасуседстве. Вядома, бываюць палітычныя рознагалоссі, але я ўпэўнены, што мы ўсе зацікаўленыя ў тым, каб мы жылі адзін з адным у міры і спакою», – сказаў Макей.

Hавiны
Літва можа дапамагчы Беларусі з перавалкай нафты
2020.01.15 19:58

Лінкявічус таксама адзначыў наяўнасць палітычных рознагалоссяў у стасунках з Беларуссю, але заявіў, што гэта не з’яўляецца перашкодай для працягу дыялогу паміж краінамі.

Паводле яго, суседзі «павінны мець стасункі, размаўляць, паважаючы адзін аднаго, думаючы пра будучыню, хоць і маючы палітычныя рознагалоссі».

Візіт кіраўніка літоўскага МЗС працягнецца два дні.

Hавiны
Літва дадаткова абмежавала закуп электраэнергіі з БелАЭС
2019.12.23 18:46

Адзначым, што галоўнай праблемай у стасунках паміж Беларуссю і Літвой з’яўляецца будаўніцтва ў тым самым Астравецкім раёне, дзе праходзіць сустрэча, Беларускай АЭС, супраць чаго выступае Літва.

Чытайце па тэме:

МГ belsat.eu

Стужка навінаў