Колькасць ахвяраў урагану Майкл вырасла да 36 чалавек

Паводле афіцыйных звестак 36 асобаў загінулі ў выніку ўрагану Майкл у ЗША. Найбольшыя страты зафіксаваныя ў штаце Фларыда.

Ураган Майкл дасягнуў паўднёвага ўзбярэжжа ЗША яшчэ 8 кастрычніка. У той момант яму было прысвоена чацвёртая катэгорыя з пяці магчымых па шкале Сафіра-Сімпсана. Майкл прынёс магутныя вятры і праліўныя дажджы, паводкі і разбурэнні, паведамляе CNN.

«Колькасць ахвяраў вырасла пасля таго, як мясцовы медычны эксперт пацвердзіў гібель жанчыны ў акрузе Бэй, у выніку чаго колькасць загінулых у Фларыдзе склала 26», – паведамляе агенцыя.

Яшчэ 10 асобаў загінулі ў штатах Паўночная Караліна, Джорджыя і Вірджынія.

Стыхія цалкам разбурыла больш за 4 тысячы дамоў. Яшчэ 15 тысячаў будынкаў былі пашкоджаныя. Ратавальнікі эвакуявалі больш за 16 тысячаў чалавек.

Шкоду, які ўраган Майкл нанёс прыватным дамам і прамысловым прадпрыемствам шасці амерыканскіх штатаў, ацанілі ў 10 мільярдаў долараў ЗША.

СК, belsat.eu

Hавiны