Урад Славакіі прынёс прысягу прэзідэнту ў медычных масках і пальчатках. Фотафакт


21 сакавіка новы ўрад Славакіі прынёс прысягу прэзідэнту краіны.

Прэзідэнцкі палац у Браціславе. Урад Ігара Матовіча прыносіць прысягу прэзідэнту краіны Зузане Чапутовай.
Фота: POOL / Reuters / Forum

Новы ўрад Славакіі прынёс прысягу кіраўніку краіны Зузане Чапутовай. Усе чальцы кабінету міністраў на чале з лідарам правацэнтрысцкай партыі «Звычайныя людзі» Ігарам Матовічам былі ў масках і пальчатках. Прысягу новы кабмін прынёс у прэзідэнцкім палацы. Прэзідэнт Славакіі прымала прысягу ў масцы колеру фуксіі.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў