Урад прагназуе падзенне ВУП Беларусі на 2 % па выніках студзеня


Праз праблемы з вытворчасцю калійных угнаенняў і ў галіне нафтахіміі эканоміка Беларусі па выніках студзеня 2020 года не выканае прагнозныя паказнікі. Пра гэта піша TUT.by.

«Вынікі студзеня падводзіць яшчэ рана. Урад прагназуе ВУП на ўзроўні 98%. Падзенне звязана з нафтахіміяй і вытворчасцю калійных угнаенняў. Большасць галінаў ідзе ў прагнозе, а некаторыя, напрыклад сельская гаспадарка, – нават вышэй», – паведаміў прэм’ер-міністр Сяргей Румас.

Аб’ектыў
ВУП выйшаў з-пад кантролю ўраду
2020.01.17 22:20

Паводле Румаса, урад таксама станоўча ацэньвае трэнд на зніжэнне стаўкі рэфінансавання.

«Разам з тым мы чакалі большага кроку па яе зніжэння з улікам запаволення інфляцыі і тэндэнцыяў, якія адбываюцца ў суседніх краінах», – адзначыў прэмʼер. Банк Расеі апусціў ключавую стаўку на 0,25 працэнтных пункта – да 6% гадавых. Нацбанк Украіны знізіў уліковую стаўку з 13,5 да 11% гадавых.

Паводле слоў прэмʼер-міністра, зніжэнне стаўкі рэфінансавання ў большым памеры стымулявала б інвестыцыйную актыўнасць і паслала выразны сігнал рынку, што, нягледзячы на ​​вонкавыя выклікі, сітуацыя ў эканоміцы стабільная. Акрамя таго, гэта дазволіла б зэканоміць бюджэтныя сродкі пры кампенсацыі працэнтных ставак банкам.

«Усталяванне стаўкі рэфінансавання – усё ж такі кампетэнцыя Нацыянальнага банка. Урад працягне дыялог на гэтую тэму з рэгулятарам», – сказаў на заканчэнне Румас.

Hавiны
Нацбанк знізіў стаўку рэфінансавання да новага гістарычнага мінімуму
2020.02.12 12:55

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў