Урад Фінляндыі падаў у адстаўку пасля правалу рэформы ў галіне аховы здароўя


Прэм’ер-міністр Фінляндыі Юха Сіпіля падаў прэзідэнту краіны Саўлі Нійністэ прашэнне аб адстаўцы ўрада, гаворыцца ў заяве Кабінета Міністраў краіны.

Прэзідэнт ухваліў яго, аднак папрасіў працягнуць выконваць абавязкі да канца тэрміну паўнамоцтваў, паведамляе фінскае выданне YLE.

«Прэмʼер абвесціць аб адстаўцы, паколькі рэформа аховы здароўя не можа быць выканана пры ягоным дзейным тэрміне», – цытуе Reuters аднаго з парламентарыяў.

Раней крыніцы паведамлялі, што ўрад не змог узгадніць рэформу сацыяльных службаў і аховы здароўя, а таксама дамовіцца аб схеме кіравання рэгіёнамі.

На 14 красавіка ў Фінляндыі былі запланаваныя парламенцкія выбары. Папярэднія адбыліся ў 2015 годзе, калі ва ўрад увайшлі прадстаўнікі сацыял-ліберальнай партыі «Фінляндскі цэнтр», лібералы з Нацыянальнай кааліцыі і нацыянал-папулісцкая партыя «Сіняя будучыня».

КА, belsat.eu

Стужка навінаў