Упершыню ў гісторыі першага траўня не будзе шэсцяў і мітынгаў


У сувязі з санітарна-эпідэміялагічнай сітуацыяй Федэрацыя прафсаюзаў Беларусі прыняла рашэнне не адзначаць Дзень працы у традыцыйнай форме. Святкаванне пераносіцца ў онлайн-фармат.

Сёлета ў Беларусі не будзе традыцыйных шэсцяў на Дзень працы. Прафсаюз зладзіць онлайн-канцэрты, тэматычныя фотаконкурсы і фотавыставы.

У Берасці на першага траўня створаны адмысловы праект «ПервомайОнлайнБрест». Дыстанцыйна адзначаць свята на Гарадзеншчыне, Меншчыне, Магілёўшчыне, Гомельшчыне і Віцебшчыне, што абумоўлена імкненнем захаваць здароўе працоўных у сувязі з неспрыяльнай эпідэміялагічнай сітуацыяй.

«Мы вырашылі распавесці пра нашыя дасягненні і павіншаваць усіх са Святам працы праз сродкі масавай інфармацыі», – растлумачыў старшыня Віцебскага абласнога аб’яднання прафсаюзаў Іван Вазміцель.

Раней мясцовыя ўлады ў Баранавічах і Магілёве вырашылі адмовіцца ад масавых забаўляльных імпрэзаў першага траўня.

Hавiны
У Магілёве адмянілі святкаванне Дня працы
2020.04.30 10:34

СК belsat.eu

Стужка навінаў