Упершыню ў гісторыі кошты нафты маркі WTI сталі адмоўнымі


Кошты на нафту амерыканскай маркі WTI абрынуліся да рэкордна нізкай адзнакі і ўпершыню ў гісторыі сталі адмоўнымі, паведамляе Reuters.

Распаўсюд каронавірусу, закрыццё межаў і ўвядзенне каранціну ў многіх краінах выклікала рэзкае падзенне попыту на нафту. У выніку гэта прывяло да таго, што травеньскія кантракты ў ЗША на нафту WTI каштуюць мінус $ 2 за барэль. Абваліліся кошт травеньскіх ф’ючэрсаў на нафту WTI і на лонданскай біржы. Спачатку кошты тут знізіліся амаль на 100 адсоткаў да 0,01 долара ЗША за адзін барэль, а затым таксама сышлі ў мінус.

Гэта самы нізкі паказнік з пачатку гандлю фʼючэрсамі ў 1983 годзе.

Hавiны
Паліва патаннела на капейку
2020.04.19 08:10

СК belsat.eu

Стужка навінаў