Упершыню на «Белсаце» і па-беларуску: культавы фільм «Браняносец», прызёр Канаў

Не прапусціце: сёння а 22:15 на «Белсаце» – фільм, які шакаваў Еўропу.

«Браняносец» («Armadillo») – адзін з найлепшых дакументальных фільмаў пра вайну, здабыў прыз глядацкіх сімпатыяў на фестывалі ў Канах. Ён распавядае пра дацкіх жаўнераў у Афганістане, шакаваў Данію і выклікаў вострую дыскусію наконт мэтазгоднасці ўдзелу краіны ў афганскай аперацыі.

У складзе міжнародных вайсковых сілаў у Афганістане нясе службу і злучэнне з Даніі. Навакольная рэчаіснасць дацкіх жаўнераў настолькі кантрастуе з іхнаю паўсядзённасцю ў Еўропе, што яны страчваюць усялякую арыентацыю.

Цягам шасці месяцаў здымачная група назірала за жыццём жаўнераў, адпраўленых у гарачую кропку, каб аказваць дапамогу афганскаму народу. У фільме паказана, як змяняецца настрой жаўнераў, іх стаўленне да таго, што адбываецца.

2010 г., Данія. Рэж. Янус Мэц

belsat.eu

Hавiны