Упершыню Кітай абышоў ЗША па колькасці багатых людзей


Згодна даследавання швейцарскага банку Credit Suisse, упершыню ў гісторыі колькасць 10 адсоткаў самых багатых людзей ў Кітаі перавысіла аналагічныя паказнікі ў ЗША.

Паводле Credit Suisse багатым лічыцца чалавек, які мае больш 109,5 тысячаў долараў ЗША. У Паднябеснай колькасць асобаў, якія ўваходзяць у спіс 10 % найбольш багатых людзей, складае 99,9 мільёнаў чалавек, у той час як у ЗША – 98,8 млн чалавек.

Hавiны
Ці будзе ў Беларусі падатак на багацце?
2012.06.14 19:59

Але ЗША надалей застаюцца на першым месцы паводле колькасці мільянераў. З 2010 да 2019 гады колькасць асобаў, якія маюць ад 1 мільёна долараў у ЗША вырасла з 7,4 да 18,6 мільёнаў чалавек. У Кітаі за аналагічны перыяд іх колькасць павялічылася ў 117 разоў – з 38 тысяч да 4,4 мільёнаў чалавек.

Эксперты швейцарскага банка налічылі ў свеце 46,8 мільёнў чалавек з маёмасцю ад 1 млн долараў ЗША. Іх сумарная багацце складае 158,3 трлн долараў.

Hавiны
Што ёсць галоўным багаццем Беларусі?
2013.04.13 05:55

СК belsat.eu

Стужка навінаў