Унутраныя войскі адсвяткавалі сваё 100-годдзе на Лініі Сталіна. Фотарэпартаж

Духавы аркестр МУС РБ выконвае святочныя маршы перад пачаткам свята, прысвечанага 100-годдзю стварэння унутраных войскаў МУС РБ на Лініі Сталіна

17 сакавіка ў гісторыка-культурным комплексе «Лінія Сталіна» пад Менскам Міністэрства ўнутраных справаў зарганізавала імпрэзу з нагоды 100-годдзя ўнутраных войскаў.

Для гледачоў падрыхтавалі маштабную ваенна-гістарычную рэканструкцыю з удзелам баявой тэхнікі. Паказ цягнуўся каля гадзіны.

У дадатак да асноўнай праграмы мерапрыемства для наведнікаў стварылі інтэрактыўныя зоны, дзе можна было пастраляць з аўтаматыкі, павучыцца збіраць і разбіраць зброю ды паспрабаваць свае сілы ў гістарычнай віктарыне.

Верталёт вітае наведвальнікаў Лініі Сталіна перад пачаткам святкавання 100-годдзя стварэння унутранных войскаў РБ
Жанчына апрабоўвае сабе ў ролі кулямётчыцы на браневіке Volat
Жанчына са зброяй
Дзяўчына з пісталетам
Манекен з рамантычна жаночым выглядам у экіпіроўцы для падаўлення вулічных дэманстрацыяў
Удзельнік рэканструкцыі ваенных падзей перыяду Другой сусветнай вайны
Мужчыны ўсталёўваюць манекен з экіпіроўкай для падаўлення вулічных дэманстрацыяў
Наведвальнікі Лініі Сталіна ў клетцы і «стакане» міліцэйскай машыны
Мужчына «вызваляе» сваю жонку са «стакана»
Фаер-шоу «для жанчын» ад 8-ай роты спецыяльнага прызначэння вайсковай часткі 3214
Пераслед «злачынца» з дапамогай сабакі
«Чэчэнскі сэпаратыст» з драўляным пісталетам падчас ваеннай рэканструкцыі

Супрацоўнік спецпадраздзялення ўнутраных войскаў МУС РБ з мянушкай «псіх» затрымлівае «тэрарыста»
Салдацкая каша

Фота – Вячаслаў Радзіміч

Hавiны