Уладзімір Зяленскі падарыў Лукашэнку вышыванку


І напісаў ліст з падзякай, перадае Telegram-канал «Пул Первого».

Сёння 26 траўня Аляксандр Лукашэнка атрымаў вышыванку ад Уладзіміра Зяленскага. Яе праз міністра замежных спраў Беларусі Уладзіміра Макея перадаў украінскі амбасадар Ігар Кізім падчас сустрэчы.

Падчас сустрэчы Макей і Кізім абмеркавалі пытанне беларуска-ўкраінскай супрацы, уключаючы графік сумесных імпрэзаў на гэты год, гаворыцца на афіцыйнай старонцы беларускага МЗС.

Апроч вышыванкі Зяленскі напісаў ліст да кіраўніка Беларусі. У ім ён падзякаваў Лукашэнку:

«Ва Украіне шануюць вашае ўласнае сяброўскае стаўленне да нашай дзяржавы, падтрыманне і шчырую дапамогу ў часы выпрабаванняў, а таксама грунтоўны ўнёсак паміж нашымі краінамі».

Вышыванка, якую Зяленскі падарыў Лукашэнку.
Фота: «Пул первого»

21 траўня ва Украіне адзначаўся Дзень вышыванкі. Апроч Лукашэнкі, Зяленскі падарыў вышыванку і іншым кіраўнікам краінаў, напрыклад, Дональду Трампу.

КТ Belsat.eu

Стужка навінаў