Уладзімір Сямашка: Лукашэнка і Пуцін дамовіліся стварыць адзіны парламент і ўрад. Гэта прапісана ў дамове


Аляксандр Лукашэнка і Уладзімір Пуцін дамовіліся аб стварэнні агульнага ўраду і парламента, паведаміў у размове з TUT.BY амбасадар Беларусі ў Расеі Уладзімір Сямашка.

«Прэзідэнты дамовіліся, што мэты заяўленыя грандыёзныя і яны не павінны змяняцца. Гэта пераход на ўніфікаванае падатковае заканадаўства, стварэнне адзіных рынкаў нафты, газу і электраэнергіі, стварыць адзіны парламент і ўрад з пэўнымі паўнамоцтвамі, калі незалежныя Расея і Беларусь аддаюць наверх пэўныя функцыі з абавязковым выкананнем. Такая задача зараз вырашаецца», – сказаў Сямашка.

Паводле дыпламата, з 31 падрыхтаванай дарожнай мапы аб паглыбленай інтэграцыі 20 «абсалютна ўзгодненыя».

Уладзімір Пуцін і Аляксандр Лукашэнка дамовіліся сустрэцца да канца 2019 года. Пра гэта паведаміў журналістам прэс-сакратар расейскага лідара Дзмітрый Пяскоў, піша РБК.

Меркаванні
Масква ўпэўненая, што Лукашэнку няма куды падзецца з падводнай лодкі
2019.10.17 18:24

Дамова 1999 года аб стварэнні Саюзнай дзяржавы паміж Беларуссю і Расеяй прадугледжвае наяўнасць агульнага парламенту, ураду і суду.

Падпісанне новага пакету дакументаў аб інтэграцыі Беларусі і Расеі запланавана на 8 снежня, калі Дамове аб стварэнні Саюзнай дзяржавы споўніцца 20 гадоў.

ЮВ belsat.eu

Стужка навінаў