Уладзімір Няронскі мусіў сёння выйсці на волю, але яму далі яшчэ 5 содняў арышту

Блогеру Уладзіміру Няронскаму суд у Магілёве прызначыў яшчэ 5 содняў адміністратыўнага арышту. Пра гэта паведамляе тэлеграм-канал «Краіна для жыцця».

Блогер павінен быў выйсці на волю 16 траўня, бо менавіта сёння сканчаўся тэрмін ягонага папярэдняга арышту. Аднак цяпер ён вернецца ў ізалятар.

Няронскі быў затрыманы 6 траўня, калі людзі сабраліся ў Магілёве на сустрэчу з Сяргеем Ціханоўскім. Цягам наступным дзён некалькі дзясяткаў чалавек былі затрыманыя ў розных гарадах Беларусі і атрымалі ад штрафаў да 15 содняў арышту. Патрапілі пад рэпрэсіі і незалежныя журналісты.

Рэпрэсіі над абаронцамі блогераў

Сам Ціханоўскі павінен выйсці на волю 21 траўняя Дакументы на рэгістрацыю ініцыятыўнай групы не прынялі без ягонага подпісу, таму замест Ціханоўскага ў прэзідэнты вырашыла балатавацца ягоная жонка Святлана.

Каманда блогу «Страна для жизни» атрымала содні ў Магілёве

КА belsat.eu

Hавiны