Улады вызначылі, дзе можна праводзіць перадвыбарчую агітацыю. У Менску — толькі ў шасці месцах


На старонцы Менгарвыканкаму з’явіўся спіс месцаў, дзе кандыдаты могуць праводзіць мерапрыемствы ў рамках перадвыбарчай агітацыі. І ён вельмі кароткі.

Рашэннем Менгарвыканкаму ад 25 чэрвеня ў Менску перадвыбарчую агітацыю можна праводзіць усяго ў шасці месцах. Большасць з іх знаходзіцца далёка ад цэнтру гораду і там звычайна не так шмат людзей.—

  • Парк Дружбы народаў у межах вуліцаў Арлоўская – Багдановіча – Кульман – Карастаянавай.
  • Цэнтральная алея ў парку культуры і адпачынку імя 50-годдзя Вялікага Кастрычніка па вуліцы Даўгабродскай.
  • Пляцоўка каля фантану, размешчаная ў Кіеўскім скверы па вуліцы Кахоўскай
  • Пляцоўка пры ўваходзе ў парк ім. Н. Грэкавай па вуліцы Малініна
  • Сквер Жукава ў межах вуліц Чыгуначная – Мініна.
  • Сквер «Тучынскі» у межах вуліцаў Харкаўская – Верашчагіна – Берута

Такая тэндэнцыя ёсць ня толькі ў сталіцы. Напрыклад, у Дзяржынску мясцовы райвыканкам для правядзення агітацыі вылучыў паркоўку для аўтамабіляў.

Сёлета выбары прэзідэнта адбудуцца 9 жніўня. На дадзены момант паводле звестак ЦВК толькі 6 кандыдатаў набралі больш за неабходных 100 тысячаў подпісаў.

Перадвыбарчая агітацыя пройдзе ад 14 ліпеня па 8 жніўня.

КТ belsat.eu

Стужка навінаў