Улады Таджыкістана заявілі пра напад баевікоў «Ісламскай дзяржавы» на памежную заставу


На таджыкскую заставу «Ішкабад», якая размяшчаецца на мяжы з Узбекістанам, напалі ўзброеныя людзі ў масках. 15 нападнікаў забітыя, загінуў памежнік і супрацоўнік унутраных справаў, паведамляе МУС Таджыкістану.

Напад на памежнікаў ажыццявілі баевікі «Ісламскай дзяржавы» лічыць Камітэт нацбяспекі.

«Збройны напад на памежную заставу №4 «Ішкабад» вайсковай часткі памежнага атраду «Султанабад» здзейснілі баевікі »Ісламскай дзяржавы«, якія ўварваліся на тэрыторыю Таджыкістана з тэрыторыі Афганістану», – адзначаецца ў заяве прэс-цэнтру памежных войскаў Камітэту нацбяспекі.

Пры гэтым інфармацыі пра інцыдэнт з іншых крыніцаў не паступала.

Раней МУС Таджыкістана заявіў, што на заставу напалі невядомыя і захапілі пяць аўтаматаў.

«Падчас пераследу і ў выніку аперацыі сілавых структураў 15 баевікоў узброенай злачыннай групы і чатыры іх аўтамашыны былі ліквідаваныя. Яшчэ чатыры асобы былі затрыманыя», – гаворыцца ў паведамленні МУС.

Памежнікі ў сваю чаргу паведамілі пра 20 нападнікаў.

Hавiны
Бунт у калоніі ў Таджыкістане: загінулі 32 чалавекі
2019.05.20 22:51

CK belsat.eu

Стужка навінаў