Улады Грузіі абяцаюць саступкі пратэстоўцам


Пратэсты ў Грузіі.
Фота: Reuters/Forum

Лідар кіроўнай партыі «Грузінская мара» Бідзына Іванішвілі распавёў пра саступкі, на якія ягоная партыя гатовая пайсці пад ціскам дэманстрантаў.

Як адзначыў Іванішвілі, «Грузінская мара» вырашыла адмовіцца ад змяшанай сістэмы выбараў у парламент, якая звычайна дае перавагу кіроўнай партыі, і перайсці да прапарцыянальнай, паведамляе РБК.

Фота + Відэа
У Грузіі працягваюцца масавыя пратэсты
2019.06.23 09:20

Акрамя гэтага, у Грузіі будзе скасаваны выбарчы бар’ер у 5 %. Гэтыя меры павінны пачаць дзейнічаць ужо на выбарах 2020 году.

Разам з тым Іванішвілі адмовіўся адказваць на пытанні пра лёс кіраўніка МУС Георгія Гахарыі, адстаўкі якога таксама патрабуюць пратэстоўцы.

Hавiны
Расея заявіла пра пагаршэнне якасці грузінскага віна
2019.06.24 13:01
  • 20 чэрвеня ў Тбілісі каля 10 тысяч пратэстоўцаўпрарвалі паліцэйскае ачапленне перад будынкам парламента, патрабуючы адстаўкі старшыні парламенту Іраклія Кабахідзэ, кіраўніка МУС Георгія Гахарыі і кіраўніка Службы дзяржбяспекі Вахтанга Гамелауры. Паліцэйскія спынілі спробу штурму, да раніцы пятніцы рассеяўшы асноўную частку тых, хто сабраўся на праспекце Руставэлі. Ужываліся спецсродкі – газ, гумовая кулі і вадамёты.
  • Міністэрства аховы здароўя Грузіі паведаміла пра 240 пацярпелых падчас мітынгу перад будынкам парламента ў цэнтры Тбілісі. У розных тбіліскіх шпіталях застаюцца 102 пацыента. Большасць з іх паступілі з траўмамі вачэй. Двум пацярпелым давялося выдаліць вочы.
  • Пратэсты ўспыхнулі пасля таго, як дэпутат расейскай Дзярждумы Сяргей Гаўрылаў звярнуўся да ўдзельнікаў Міжпарламенцкай асамблеі праваслаўя, што праходзіць у Тбілісі, седзячы ў крэсле спікера грузінскага парламента і на расейскай мове. Гэта выклікала гнеў грузінскіх палітыкаў і грамадства, бо Расею ў Грузіі лічаць агрэсарам і акупантам.

МГ belsat.eu

Стужка навінаў