Улады дазволілі выдаткоўваць сямейны капітал на паляпшэнне жыллёвых умоваў


Міністэрства архітэктуры і будаўніцтва зацвердзіла інструкцыю, якім чынам датэрмінова можна выкарыстоўваць сямейны капітал для паляпшэння жыллёвых умоваў. Дакумент апублікаваны на Нацыянальным прававым інтэрнэт-партале

Згодна з пастановай Мінархітэктуры і будаўніцтва, сямейны капітал можна выкарыстоўваць датэрмінова незалежна ад даты яго прызначэння цалкам або па часткамі на наступныя мэты:

  • будаўніцтва (рэканструкцыя) жылога памяшкання ў складзе арганізацыі забудоўнікаў;
  • будаўніцтва (рэканструкцыя) жылога памяшкання на падставе дамовы стварэння аб’екта долевага будаўніцтва;
  • будаўніцтва (рэканструкцыя) аднакватэрнага жылога дома, кватэры ў блакаваным жылым доме гаспадарчым або падрадным спосабам;
  • набыццё жылога памяшкання, у тым ліку жылога памяшкання, будаўніцтва якога ажыццяўлялася па дзяржаўнай замове;
  • пагашэнне запазычанасці па крэдыту, у тым ліку ільготным, выдзеленаму на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылога памяшкання, і выплату адсоткаў за карыстанне ім.

Пасля таго як дзіцяці споўніцца 18 гадоў, гэтыя грошы акрамя вышэйпералічаных мэтаў таксама можна будзе выкарыстоўваць на:

  • капітальны рамонт і рэканструкцыю жылога памяшкання, будаўніцтва інжынерных сетак, узвядзенне гаспадарчых памяшканняў і пабудоваў;
  • пагашэнне запазычанасці па крэдыту, у тым ліку ільготным, прадстаўленаму на капітальны
  • рамонт жылога памяшкання, і выплату адсоткаў за карыстанне ім;
  • пагашэнне пазыкі, выдзеленай арганізацыяй на будаўніцтва (рэканструкцыю) або набыццё жылога памяшкання, і выплату адсоткаў за карыстанне ім.
Праграма сямейнага кампіталу існуе з 2015 года. Сямейны капітал назначаецца ў выглядзе аднаразовай выплаты ў памеры $10 тыс. пры нараджэнні (пасля 1 студзеня 2015 года) трэцяга і наступных дзяцей.

Сямейны капітал можна выкарыстоўваць толькі ў безнаяўнай форме. Каб зрабіць гэта датэрмінова, трэба звярнуцца ў «Беларусбанк», з заявай аб датэрміновым распараджэнні капіталам і адпаведнымі дакументамі. Пасля гэтага банк пералічыць сямейны капітал на рахункі адпаведных юрыдычных або фізічных асобаў, у тым ліку ІП.

Але існуюць абмежаванні. Сума не можа быць большай, чым абазначана ў дакументах (напрыклад, кошт будаўніцтва, кошт капітальнага рамонту, запазычанасць па крэдыту і гэтак далей).

Паводле звестак Мінпрацы, па стане на 1 снежня мінулага года ў Беларусі аформілі 76 871 дэпазітны рахунак на сямейны капітал на агульную суму 768,71 мільёнаў долараў ЗША.

З 1 студзеня 2020 года праграма сямейнага капіталу змянілі. Цяпер пры нараджэнні або ўсынаўленні трэцяга (або наступнага) дзіцяці сем’і будуць атрымліваць Br 22,5 тыс. рублёў субсідыі (раней яна выплачвалася ў доларах). Выкарыстоўваць гэтыя сродкі цяпер можна будзе датэрмінова, не чакаючы паўналецця дзіцяці, але толькі на адпаведную нагоду – напрыклад, лекаванне, неабходнасць аплаты адукацыі або паляпшэння жыллёвых умоў, і распараджэнне ад мясцовага выканаўчага органа ўлады.

Hавiны
Што змянілася ў Беларусі з 1 студзеня?
2020.01.01 12:40

СК belsat.eu

Стужка навінаў