Улады дазволілі шэсце ў Курапаты 28 кастрычніка


Кансерватыўна-хрысціянская партыя БНФ у нядзелю, 28 кастрычніка, правядзе шэсце ў Курапаты. Улады далі дазвол.

Збор удзельнікаў запланаваны з 11:30 да 12 гадзіны каля станцыі метро Парк Чалюскінцаў. Акцыя пройдзе ў традыцыйным фармаце і традыцыйным маршрутам: праспект Незалежнасці – вул. Каліноўскага – вул. Сядых – вул. Карбышава – вул. Гамарніка – вул. Мірашнічэнкі. Ад 15:00 да 17 гадзіны ў Курапатах запланаваны мітынг.

Падзеі вакол рэстарацыі «Паедзем, паядзім» ды працы дзеля ўсталявання дзяржаўнага помніку не зменяць фармату, кажуць арганізатары.

Стужка навінаў