Улады Чачэніі абмежавалі перамяшчэнне і забаранілі ўезд у Грозны

Грозны, кірмаш. Фота: Yelena Afonina / TASS / Forum

Праз каронавірус улады Чачэніі абмежавалі перамяшчэнне грамадзянаў рэспублікі і зачынілі ўезд у Грозны. Пра гэта паведаміў старшыня парламенту Магамэд Дауд у сваім Instagram.

Кіраўніцтва Чачэніі прыняло рашэнне аб увядзенні абмежавальных захадаў у сувязі з каронавірусам.

«Жыхары Рэспублікі ні ў якім разе не павінны выязджаць за межы месцаў свайго сталага пражывання. Часова абмяжоўваецца ўезд у горад Грозны для ўсіх, акрамя жыхароў сталіцы, працаўнікоў арганізацыяў, якія выконваюць неадкладныя працы ва ўмовах надзвычайных абставінаў», – адзначыў у сваім Instagram старшыня парламента Магамэд Дауд.

Адзначаецца, што праваахоўныя органы будуць ажыццяўляць жорсткі кантроль за выкананнем грамадзянамі гэтых прадпісанняў.

У Расеі, паводле афіцыйных падлікаў, 1264 інфікаваных на каронавірус асобаў, 49 з іх ачунялі і 7 памерлі.

Расея з 30 сакавіка цалкам закрывае межы, у тым ліку з Беларуссю

СК belsat.eu

Hавiны