Украінскія спецслужбы затрымалі расейскага агента, які ў тым ліку працаваў на тэрыторыі Беларусі

Працаўнікі контрвыведкі сумесна са следчымі Службы бяспекі Украіны выявілі агента расейскай вайсковай выведкі, які накіроўваўся на сустрэчу з куратарам у Варонеж.

Гаворка вядзецца пра жыхара Запарожжа, які працаваў на дзяржаўным прадпрыемстве «Украбаронпрам» і быў завербаваны кадравым афіцэрам Галоўнага ўпраўлення Генштабу Узброеных сілаў РФ у акупаваным Крыме яшчэ ў 2014 годзе.

Паводле следства, мужчына рэгулярна за грашовую ўзнагароду збіраў і перадаваў расейскім спецслужбам інфармацыю датычна працы ўкраінскага абаронна-прамысловага комплексу і палітычную абстаноўку ў Запарожскай вобласці. Дзеля перадачы дадзеных ён выкарыстоўваў каналы электроннай сувязі, а таксама асабістыя сустрэчы з куратарам на тэрыторыі РФ, анексаванага Крыму і ў Беларусі.

Затрыманаму высунулі падазрэнне ў здзяйсненні злачынства паводле ч. 1 арт. 111 (дзяржаўная здрада) Крымінальнага кодэксу Украіны. Яго змясцілі пад варту на 60 содняў.

KA belsat.eu

Hавiны