Спецслужбы таемна вывезлі з «ДНР» экс-камандзіра СПА. Ён можа быць важным сведкам у справе збітага «Боінгу»


У канцы чэрвеня ўкраінскія спецслужбы правялі аперацыю на тэрыторыі падкантрольнай «ДНР» і затрымалі былога камандзіра СПА ў горадзе Снежнае Уладзіміра Цемаха. Зацікавіць сілавікоў Цемах мог таму, што побач з гэтым горадам 17 ліпеня 2014 года быў збіты малайзійскі «Боінг» MH17, паведамляе Бі-бі-сі.

Былы баевік узброеных фармаванняў «ДНР» быў затрыманы ў сваёй кватэры ў горадзе Снежнае 27 чэрвеня, пасля чаго незразумелым да канца спосабам быў перапраўлены праз лінію фронта на тэрыторыю, кантраляваную ўкраінскай арміяй. 28 чэрвеня яго прывезлі ў Кіеў, а 29-га Шаўчэнкаўскі раённы суд Кіева прыняў рашэнне аб яго арышце на два месяцы. Затрыманаму было высунута абвінавачванне паводле частцы 1 артыкула 258-3 Крымінальнага кодэкса Украіны – «Стварэнне тэрарыстычнай групы або тэрарыстычнай арганізацыі».

Аперацыю па затрыманні Цемах украінскія спецслужбы правялі глыбока ў тыле ад лініі судакранання. У Кіеве пакуль не рабілі ніякіх заяваў у сувязі з затрыманнем.

Дачка Марыя Цемах сказала Бі-бі-сі, што звязвае затрыманне свайго бацькі з тым, што ў 2014 годзе «ён быў начальнікам СПА» ў Снежным, побач з якім збілі «Боінг». Аднак Марыя запэўнівае, што яе бацька «не быў ключавой фігурай» і не мае дачынення да трагедыі.

  • Пасажырскі самалёт авіякампаніі «Malaysia Airlines» (рэйс з Амстэрдаму ў Куала-Лумпур) быў збіты ракетаю з зенітна-ракетнага комплексу «Бук» 17 ліпеня 2014 года над Данецкай вобласцю (на той момант гэты раён ужо быў пад кантролем прарасейскіх сепаратыстаў). На борце авіялайнера знаходзілася 298 чалавек. Усе загінулі.
  • У 2018 годзе прадстаўнікі Аб’яднанай следчай групы заявілі, што комплекс «Бук», з якога запусцілі ракету, і якая збіла пасажырскі самалёт, належала расейскім узброеным сілам. Паводле следства, «Бук» знаходзіўся на ўзбраенні 53-й зенітнай ракетнай брыгады, што базуецца ў Курску.
Hавiны
Катастрофа МН17: пракуратура Нідэрландаў высуне абвінавачванні траім расейцам і ўкраінцу
2019.06.19 14:28

ІІ belsat.eu

Стужка навінаў