Украінскія памежнікі зняпраўдзілі чуткі пра зняцце забароны на ўезд у краіну мужчын з Расеі


Абмежаванне ўезду ва Украіну для мужчын з Расеі ва ўзросце ад 16 да 60 гадоў захоўваецца, нягледзячы на ​​завяршэнне дзеяння ваеннага становішча. Пра гэта ТАСС паведаміў прэс-сакратар Дзяржаўнай памежнай службы Украіны Алег Слабадзян.

28 снежня ўкраінскае выданне gordonua.com паведаміла, спасылаючыся на памежнае ведамства Украіны, паведаміла пра зняцце забароны на ўезд расейскіх мужчын.

Ваеннае становішча дзейнічала ва Украіне з 26 лістапада па 26 снежня ў Вінніцкай, Данецкай, Запарожскай, Луганскай, Мікалаеўскай, Адэскай, Сумскай, Харкаўскай, Херсонскай, Чарнігаўскай вобласцях і ўнутраных водах Украіны ў Азоўскай акваторыі.

У сувязі з увядзеннем ваеннага становішча грамадзянам мужчынскага полу з РФ ва ўзросце ад 16 да 60 гадоў быў абмежаваны ўезд на ўкраінскую тэрыторыю. Рада нацыянальнай бяспекі і абароны Украіны 26 снежня пасля адмены ваеннага становішча захавала гэтае абмежаванне.

Нагадаем, што 25-га лістапада расейскі памежны карабель атакаваў буксір ВМС Украіны ў Чорным моры. Тры ўкраінскія караблі і 24 маракі былі захопленыя расейскімі сілавікамі ў палон. Іх абвінавачваюць у незаконным перасячэнні расейскай мяжы.

Украіна назвала гэтыя дзеянні актам агрэсіі і ўвяла ваеннае становішча.

ВІДЭА
Міністр абароны Украіны паабяцаў «100 праходаў» праз Керчанскую пратоку
2018.12.28 16:43

ЮВ, belsat.eu

Стужка навінаў