Украінскія дэпутаты ратыфікавалі пагадненне з Беларуссю пра рэадмісію

Вярхоўная Рада Украіны прыняла закон «Аб ратыфікацыі пагаднення паміж Украінай і Рэспублікай Беларусь аб рэадмісіі».

Вярхоўная Рада Украіны ратыфікавала пагадненне паміж Украінай і Беларуссю аб рэадмісіі, заключанае 26 кастрычніка 2018 года ў Гомлі.

Яно ўступае ў моц праз 30 каляндарных дзён з дня атрымання дыпламатычнымі каналамі апошняга пісьмовага паведамлення аб завяршэнні ўнутрыдзяржаўных працэдураў, неабходных для яго ўступлення ў дзеянне.

Рада ЕЗ ухваліла дамовы аб рэадмісіі і спрашчэнні візавага рэжыму з Беларуссю

У тлумачальнай запісцы паведамляецца, што прыняцце закону істотна спросціць кампетэнтным органам Украіны працу па супрацьдзеянні нелегальнай міграцыі, бо створыць дадатковыя прававыя працэдуры для вяртання грамадзянаў Беларусі ў краіну паходжання, а таксама грамадзянаў трэціх краін, якія незаконна прыбылі ва Украіну з тэрыторыі Беларусі, назад у гэтую краіну.

Гэта мусіць зменшыць колькасць правапарушэнняў, якія здзяйсняюць замежнікі ды асобы без грамадзянства.

МГ belsat.eu

Hавiны