Украінскі тэлеканал ужо неўзабаве з’явіцца ў кабельных сетках

Амбасада Украіны ў Менску паведамляе, што неўзабаве ў кабельных сетках беларускіх аператараў мае з’явіцца ўкраінскі тэлеканал UATV Channel. Адпаведнае рашэнне было прыняў Міністр інфармацыі Аляксандр Карлюкевіч. Беларускім гледачам таксама будуць дасяжныя «KazakhTV» и «Хабар 24».

Размовы пра трансляцыю ў Беларусі ўкраінскага тэлеканалу вядуцца з 2014 году. Дамоўленасць была дасягнутая падчас сустрэчы Пятра Парашэнкі з Аляксандрам Лукашэнкам.

Амбасадар Украіны ў Беларусі Ігар Кізім выказваў спадзяванне, што тэлеканал запрацуе да Новага 2019 году.

Дыпламат распавёў, што ўсе неабходныя моманты і працэдуры выкананыя. На сёння чакае свайго вырашэння ўсяго толькі адзін тэхнічны момант. Але з лютага месяца бягучага году справа прыпынілася праз пазіцыю Міністэрства інфармацыі Беларусі.

Украінскі амбасадар спадзяецца, што кіеўскі канал у Беларусі ўжо неўзабаве запрацуе

СК, belsat.eu

Hавiны