Украінская апазіцыя акрэсліла «Чырвоныя лініі для Зе»


Пратэст 8 снежня ў Кіеве.
Фота: Sergei Chuzavkov / Zuma Press / Forum

На Майдане Незалежнасці ў Кіеве 8 снежня адбылася акцыя «Чырвоныя лініі для Зе», закліканая перасцерагчы прэзідэнта Украіны Уладзіміра Зяленскага ад «здачы нацыянальных інтарэсаў» на перамовах у межах «нармандскага фармату» ў Парыжы. Пра гэта паведамляе Цензор.Нет.

Арганізатарамі пратэсту выступілі партыі «Еўрапейская салідарнасць» Пятра Парашэнкі, «Голас» Святаслава Вакарчука, «Бацькаўшчына» Юліі Цімашэнка. Сярод выступоўцаў быў і лідар партыі «Свабода» Алег Цягнібок.

Hавiны
Парашэнка, Вакарчук і Цімашэнка заклікаюць прыхільнікаў выйсці на Майдан
2019.12.05 06:31

Удзельнікі акцыі выставілі кіраўніку дзяржавы «чырвоныя лініі» на перамовах аб мірным урэгуляванні канфлікту ў Данбасе, якія пройдуць 9 снежня ў Парыжы ў межах «нармандскага фармату».

У прыватнасці, ад Уладзіміра Зяленскага патрабуюць не дапусціць федэралізацыі, а таксама кампрамісаў што да ўнітарнага ладу дзяржавы, еўрапейскага і еўраатлантычнага курсу, Крыму і спынення міжнародных судовых працэсаў супраць Расеі. Таксама пратэстоўцы выступалі супраць выбараў на непадкантрольных тэрыторыях Данбасу да іх «дэакупацыі».

МГ belsat.eu

Стужка навінаў