Памежнікі тлумачаць, што персонай нон-грата Сяргей Мартынюк стаў таму, што мае забарону на ўезд у Расею.
18 сакавіка Сяргей Мартынюк кіраваўся з Луцку ў Берасце на першы канцэрт з туру свайго сольнага праекту «Піаноакустика». Беларускія памежнікі адмовілі ўкраінскаму музыканту ва ўездзе ў краіну. Пра гэта Мартынюк паведаміў праз «Фэйсбук» і на афіцыйнай старонцы «Фіялету» у «УКантакце».
«Супрацоўнікі беларускай мытні патлумачылі, што забарона на ўезд дзейнічае ў сувязі з адпаведным рашэньнем Расейскай Федэрацыі, якое пашыраецца і на тэрыторыю Беларусі», – піша Сяргей.
[/vc_column_text]
Сяргей Мартынюк прадставіў доказ прычыны адмены беларускіх канцэртаў.
Запланаваныя канцэрты ў Берасці, Менску ды Віцебску давялося адмяніць.
Сяргей Мартынюк – лідар валынскага гурту «Фіялет», папулярнага ў Беларусі. Група вядомая, сярод іншага, тым, што запісала каверы на «Грай» Ляпісаў і «Месца пакуты» Таварыша Маўзера.
Сяргей плануе звярнуцца ў беларускую амбасаду ва Украіне з просьбай пра адмену забароны.
«Чакаем пазітыўнага рашэння Беларусі па-за пуцінскімі спісамі», – заяўляе музыка.