Беларускія памежнікі спаслаліся на просьбу расейскіх калегаў з кампетэнтных органаў.
Пячатку аб забароне на ўезд намеснік старшыні камітэту замежных справаў Вярхоўнай Рады Украіны па замежных справах і сябра ўкраінскай дэлегацыі ў Парламенцкай асамблеі Рады Еўропы атрымаў на міжнародным пункце пропуску «Дольск – Махро» падчас мінання мяжы.[/vc_column_text]
Нагадаем, што нядаўна Ігар Гузь публічна падтрымаў беларускіх байцоў, якія абаранялі Украіну падчас вайны з Расеяй. Цяпер некаторыя з іх пераследуюцца на радзіме, у памяшканнях іх родных праводзяцца ператрусы, а ва Украіне стаіць пытанне пра экстрадыцыю добраахвотнікаў у Беларусь. Менавіта таму Ігар Гузь у сценах Вярхоўнай Рады выступіў з ініцыятывай увесці мараторый на выдачу беларускіх байцоў уладам Беларусі.
Нягледзячы на забарону на ўезд, народны дэпутат працягне прасоўваць у Вярхоўнай Радзе ініцыятыву мараторыю на экстрадыцыю добраахвотнікаў.
ЮВ, belsat.eu, паводле прэс-службы народнага дэпутата Украіны Ігара Гузя