Украіна закрывае межы на замок. Не ўедуць нават украінцы

З 27 сакавіка Украіна цалкам закрывае дзяржаўную мяжу, паведаміў у відэазвароце прэзідэнт Уладзімір Зяленскі.

Мяжа будзе закрытая нават для грамадзянаў Украіны.

«Мы сутыкнуліся са складаным выбарам паміж грамадзянамі, якія па-ранейшаму знаходзяцца за мяжой, і бяспекай 40 мільёнаў грамадзянаў унутры краіны», – сказаў кіраўнік Украіны.

Зяленскі паабяцаў, што пра ўкраінцаў, якія не паспеюць вярнуцца ва Украіну да 27 сакавіка, паклапоцяцца дыпламатычныя прадстаўніцтвы.

Паводле Уладзіміра Зяленскага, цягам двух тыдняў украінскія ўлады вывезлі дадому больш за 80 тысяч украінцаў.

ЮВ belsat.eu

Hавiны