Украіна вярнула больш за тры мільёны долараў з рахункаў Януковіча

Дзяржаўная выканаўчая служба Міністэрства юстыцыі спагнала на карысць Украіны з кіпрскіх кампаніяў Erosaria LTD і Aldoza Investments Limited, звязаных з экс-прэзідэнтам Віктарам Януковічам і былымі высокапастаўленымі чыноўнікамі, 55 мільёнаў грыўняў і 1 мільён долараў, паведамляе UNIAN.

Пра гэта заявіла намеснік міністра юстыцыі Украіны па пытаннях выканаўчай службы Святлана Глушчанка, паведамляе прэс-служба ведамства.

«Вяртанне сродкаў на карысць дзяржавы Украіна адбылося пры выкананні прысуду суда аб прымяненні спецканфіскацыі з прымусовым адабраннем ва ўласнасць дзяржавы грашовых сродкаў кампаніяў Erosaria LTD і Aldoza Investments Limited, якія былі размешчаны на рахунках у АБ «Укргазбанк», – адзначыла Святлана Глушчанка.

Намесніца міністра ўдакладніла, што 7 траўня па гэтай справе на дэпазітны рахунак Дзяржаўнай выканаўчай службы Украіны паступілі вышэйпаказаныя грашовыя сродкі па абодвух справах. 22 лютага паведамлялася, што канфіскаваныя ў акружэння Януковіча 1,5 мільярдаў грыўняў пералічылі на банкаўскі рахунак Дзяржаўнай казначэйскай службы Украіны.

Віктар Януковіч хоча вярнуцца ва Украіну

СК belsat.eu

Hавiны